Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/205

Гэта старонка не была вычытаная

Капітан прасіў параіць, як яму быць: ці адкрыцца адразу брату або лепш спачатку даведацца, як ён яго прыме, калі ён яму адкрыецца: ці засароміцца, убачыўшы яго ў такой беднасці, або сустрэне з блізкім спачуваннем.

— Даручыце зрабіць гэта мне, — сказаў поп, — я так павяду справу, што ўсе мы астанемся здаволенымі.

Падалі вячэру і ўсе селі за стол, выключаючы палоннага і дам, якія вячэралі асобна, у сваім пакоі. У час вячэры поп сказаў:

— З такім-жа прозвішчам, як і ваша, сен’ёр суддзя, быў у мяне таварыш у Канстантынопалі, дзе я правёў некалькі год у палоне. Таварыш гэты — адзін з самых харобрых салдат і капітанаў ва ўсёй іспанскай пяхоце. Ён быў настолькі-ж няшчасны, наколькі адважны і харобры.

— Як звалі гатага капітана? — запытаў суддзя.

— Звалі яго, — адказаў поп, — Руі-Перэс дэ-Віедма, а родам ён быў з мястэчка ў Леонскіх горах. Перадаваў ён мне пра абставіны, якія здарыліся ў яго з бацькам і братамі. Ён казаў мне, нібыта яго бацька падзяліў сваю маёмасць між трыма сваімі сынамі, прычым даў ім некаторыя парады. Парада, якой паслухаўся мой таварыш, калі ён пайшоў на вайну, аказалася для яго ўдалай. Ён праз некалькі год, дзякуючы сваёй адвазе, без ніякай іншай падтрымкі, апрача ўласных заслуг, падвысіўся да чына пяхотнага капітана і бачыў ужо наперадзе надзею зрабіцца хутка фельдмейстэрам[1]. Але лёс узброіўся супроць яго: ён страціў волю ў дзень бойкі пад Лепанто. Я быў узяты ў палон у Галеце, і ўжо потым, пасля розных прыгод, мы зрабіліся таварышамі ў Канстантынопалі. Адтуль ён паехаў у Алжыр, дзе з ім здарылася адна з самых дзіўных прыгод, якія толькі бываюць на свеце.

Поп расказаў коратка ўсё, што здарылася з Сараідай і капітанам. Суддзя сачыў за яго апавяданнем з такой на-

  1. Чын вышэй палкавога камандзіра, бо пад яго камандай былі два або тры палкі пяхоты.