Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/207

Гэта старонка не была вычытаная

Сараіда, ён узяў яе за руку. За ёй пайшлі Люсінда, Даратэя і дачка суддзі. Поп, узяўшы за руку капітана, з імі абодвума падышоў туды, дзе быў суддзя, і сказаў:

— Асушыце вашы слёзы, сен’ёр суддзя, і няхай споўніцца жаданне ваша. Перад вамі дарагі ваш брат і любая ваша нявестка; гляньце: гэта вось — капітан Віедма, а гэта — прыгожая маўрытанка, якая зрабіла яму столькі дабра.

Капітан кінуўся цалаваць брата і, як толькі ён яго апазнаў, моцна прыціснуў яго да грудзей, праліваючыя пяшчотныя і радасныя слёзы. Словы, якія казалі адзін аднаму браты, пачуцці, якія яны перажывалі, нельга і апісаць. То яны апавядалі адзін аднаму пра свае прыгоды, то абменьваліся выразамі самай гарачай блізкасці. Суддзя абымаў Сараіду і прымушаў дачку сваю цалавацца з ёю. Гэтыя сцэны выклікалі ва ўсіх слёзы.

Дон-Кіхот увесь час стаяў, не кажучы ні слова, уважліва сочачы за гэтымі дзіўнымі падзеямі і прыпісваючы іх хімерам вандроўнага рыцарства.

Умовіліся, што капітан з Сараідай і братам вернуцца ў Севілью і паведамяць бацьку, што яго сын знойдзёны і на волі, каб ён мог прысутнічаць на вяселлі і на хрышчэнні Сараіды. Суддзя-ж не меў мажлівасці адкласці сваё падарожжа.

Адным словам, усе былі вясёлыя і здаволеныя. З той прычыны, што амаль дзве трэці ночы прайшло, усе парашылі разысціся і пайсці спаць да раніцы. Дон-Кіхот прапанаваў стаяць на варце ля замка, каб які-небудзь волат або другі нягоднік не задумаў напасці на замак. Яму падзякавалі за зробленую іІм прапанову ўсе, хто яго ведаў, а суддзі паведамілі пра дзіўныя яго дзівацтвы, што вельмі пазабавіла яго.

Адзін толькі Санчо быў у роспачы з той прычыны, што так доўга не ідуць спаць. Ён прыстроіўся лепш за ўсіх, расцягнуўшыся на збруі свайго асла, якая абышлася яму так дорага, як мы гэта ўбачым ніжэй.

Дон-Кіхот вышаў з заезджага двара, каб стаць на варту перад замкам.