Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/209

Гэта старонка не была вычытаная

— Ах, сен’ёра, навошта разбудзілі мяне? Самае вялікае шчасце, якое цяпер мог-бы лёс паслаць мне, — закрыць вочы і вушы, каб я не бачыла і не чула гэтага няшчаснага спевака!

— Што ты кажаш, дзіця? Падумай: той, хто спявае, як мне казалі, — пагоншчык мулаў.

— Не, ён не пагоншчык мулаў, — адказала Клара, — а ўладар сёл і мястэчак і таго месца, якім ён валодае ў маім сэрцы так моцна, што калі сам не адмовіцца ад яго, яно астанецца за ім назаўсёды.

Голас спевака змоўк, і Клара пачала зноў усхліпваць і ўздыхаць.

Гэта распаліла жаданне Даратэі даведацца прычыну такога прыгожага спеву і такіх горкіх слёз. Яна папрасіла Клару, каб тая расказала ёй, у чым справа. Клара моцна прыціснулася да Даратэі, і, наблізіўшы губы свае да яе вуха так, каб быць упэўненай, што ніхто другі не чуе яе, сказала:

— Той, хто спявае, сен’ёра мая, сын аднаго кабальеро родам з Арагонскага каралеўства, уладара двух сядзіб. Жыў ён супроць дома майго бацькі ў сталіцы. Не ведаю, як і калі гэты кабальеро, яшчэ будучы вучнем, убачыў мяне. Ці было гэта ў царкве або ў іншым месцы, не магу сказаць, але, як-бы там ні было, ён закахаўся ў мяне і даў мне гэта зразумець з акон свайго дома такім мноствам знакаў і слёз, што я павінна была паверыць яму і нават пакахаць яго, хоць і не ведала, чаго ён хоча ад мяне. У ліку знакаў, якія ён мне рабіў, ён часта злучаў адну руку з другой, даючы мне гэтым зразумець, што хацеў-бы ажаніцца са мной. З той прычыны, што я была адна, без маткі, я не ведала, з кім мне параіцца.

Я не выказвала яму непасрэднай прыхільнасці, апрача хіба таго, што ў час адсутнасці майго і яго бацькі я падымала крыху фіранку або адчыняла акяніцы, так што ён мог бачыць мяне ўсю. Гэта прыводзіла яго ў такое захапленне, што, здавалася, ён ледзь не вар’яцеў. Між тым падышоў час ад’езду майго бацкі, пра што ён даведаўся, але не ад мяне, бо я не мела мажлівасці гаварыць з ім! Ён, як я потым