Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/210

Гэта старонка не была вычытаная

пачула, захварэў з гора. З гэтай прычыны я не магла яго бачыць у дзень нашага ад’езду, каб развітацца з ім хоць-бы толькі поглядам.

Пасля двухдзённага падарожжа, пры ўваходзе на заезджы двор у адным сяле, якое ляжыць адсюль на дзень язды, я раптам убачыла яго ля варот у вопратцы пагоншчыка мулаў. Апазнаўшы яго, я вельмі здзівілася, а ён глянуў на мяне ўпотайкі ад майго бацькі, ад якога заўсёды хаваецца, калі праходзіць ля нас па дарозе і на заезджых дварах, дзе мы спыняемся. Але з той прычыны, што я ведаю, хто ён такі, і бачу, што з-за кахання да мяне ён ідзе пехатою і так стамляецца, я паміраю зд жалю, куды ён — туды і вочы мае! Не ведаю, якія ў яго намеры і як ён уцёк ад свайго бацькі, які надзвычайна любіць яго, бо ён — адзін у яго наследнік і яшчэ таму, што ён заслугоўвае гэтага, як вы самі, міласць ваша, пераканаецеся ў гэтым, калі ўбачыце яго. Ён вельмі вучоны і, апрача таго, паэт.

Кожны раз, як я яго бачу або калі чую, як ён спявае, я ўся дрыжу і заўсёды страшэнна баюся, каб мой бацька не апазнаў яго і нашы пачуцці не зрабіліся яму вядомымі. За ўсё жыццё я не сказала яму ні слова, але тым не менш кахаю яго так, што не магу жыць без яго.

— Заспакойцеся, сен’ёра дон’я Клара, — сказада тады Даратэя, цалуючы яе, — чакайце, калі надыйдзе раніца, і тады я спадзяюся так павярнуць вашы справы, што яны будуць даведзены да шчаслівага канца.

Хутка яны заснулі, а на заезджым двары запанавала глыбокая цішыня. Не спалі толькі гаспадарова дачка і Марыторнес, яе служанка. Яны ведалі пра дзівацтвы, якімі грашыў Дон-Кіхот, і пра тое, што ён стаіць на варце ля варот заезджага двара вярхом на кані і ва ўсім сваім узбраенні. Яны ўмовіліся зрабіць з ім які-небудзь жарт, або, прынамсі, хоць некалькі пазабавіцца, слухаючы яго глупствы.

Справа ў тым, што на заезджым двары не было ніводнага акна, якое б выходзіла ў поле, выключаючы адтворыну на гары для саломы, з якой яе выкідвалі.