Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/213

Гэта старонка не была вычытаная

Кіхота, бо, як толькі Марыторнес прывязала яго, яна і другая дзяўчына ўцяклі, паміраючы са смеху, пакінуўшы яго прывязаным такім чынам, што ён ніяк не мог сам вызваліцца.

Стаяў ён, як было сказана, на спіне Расінантэ, прасунуўшы ўсю руку ў адтворыну памяшкання для саломы, моцна прывязаны да засова дзвярэй, адчуваючы вялікі спалох і трывогу пры думцы: калі Расінантэ кранецца ў той або іншы бок, яму давядзецца павіснуць на руцэ.

Дон-Кіхот баяўся варухнуцца, хаця цярплівы і спакойны нораў Расінантэ даваў права спадзявацца на тое, што ён прастаіць, не кратаючыся, цэлае стагоддзе.

Калі-ж рыцар убачыў, што ён прывязаны і дамы ўжо зніклі, ён уявіў, што ўсё гэта — справа чараўніцтва, як і ў мінулы раз, калі ў тым-жа самым замку яго пабіў зачараваны маўр — пагоншчык мулаў. Ён праклінаў сваю неасцярожнасць, бо, ведаючы, што яму было дрэнна ў гэтым замку ў першы раз, ён адважыўся заехаць сюды ў другі раз.

Між тым у вандроўных рыцараў ёсць правіла: калі яны ўзяліся за прыгоду і яна ім не ўдалася, лічыць гэта знакам таго, што яна прызначана не для іх, а для іншых рыцараў.

Тым не менш, Дон-Кіхот цягнуў сваю руку, каб паглядзець, ці нельга яе вызваліць, але яна была так моцна прывязана, што ўсе яго спробы былі дарэмнымі. Праўда, ён цягнуў асцярожна, бо баяўся, каб Расінантэ не крануўся, і хоць яму вельмі хацелася апусціцца і сесці ў сядло, але воляй-няволяй ён павінен быў стаяць або адарваць сабе руку.

То ён марыў пра меч, супроць якога былі-б бяспомачны ўсякія чары; то праклінаў злы лёс; то маляваў сабе ў яркіх фарбах страту, якую пацерпіць мір ад адсутнасці яго за гэты час, покуль ён зачараваны. То ён зноў успамінаў любую сваю Дульсінею Табоскую, то клікаў добрага свайго зброеносца Санчо Панса, які, расцягнуўшыся на ўючным сядле свайго асла, моцна спаў і не помніў у тую хвіліну нават матку, якая яго нарадзіла.

Раніца застала яго ў такой роспачы і заняпадзе духу,