Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/223

Гэта старонка не была вычытаная

Між тым двое праезджых паспелі памірыцца з гаспадаром, бо заплацілі яму ўсё, што ён патрабаваў ад іх. Слугі дона Люіса чакалі, чым скончыцца гутарка яго з суддзёй, і да якога рашэння прыдзе малады іхні пан. У гэты час на заезджы двор зайшоў цырульнік, у якога Дон-Кіхот адабраў шлём Мамбрыно, а Санчо Панса — збрую яго асла, абмяняўшы яе на збрую свайго Шэрага. У той час як цырульнік адводзіў асла свайго ў стайню, ён убачыў Санчо Панса, ладзіўшага ўючнае сядло. Ён апазнаў сваё сядло і адважна кінуўся на Санчо.

— А, дон злодзей, трапілі вы мне ў рукі! Давай-ка сюды мой таз і маё ўючнее сядло са ўсёй збруяй, якую вы ў мяне ўкралі.

Санча, убачыўшы, што на яго так нечакана напалі, і пачуўшы звернутую да яго лаянку, адной рукой схапіўся за сядло, а другой ударыў цырульніка так моцна, што кроў пацякла ў таго з рота. Не гледзячы на гэта, цырульнік усё-ж не выпусціў з рук сваёй здабычы і, моцна трымаючы сядло, закрычаў такім гучным голасам, што ўсе быўшыя на заезджым двары прыбеглі на гэты шум і сварку.

— Сюды, у імя караля і правасуддзя! — крычаў цырульнік. — Я хачу вярнуць сабе сваю ўласнасць, а гэты злодзей, гэты рабаўнік на вялікіх дарогах хоча забіць мяне!

— Ты хлусіш, — адказаў Санчо, — я не рабаўнік на вялікіх дарогах, бо мой пан, Дон-Кіхот, узяў здабычу гэтую ў сумленнай бойцы.

Дон-Кіхот, прысутнічаўшы тут-жа, быў вельмі здаволены, убачыўшы, як добра абараняецца і нападае яго зброеносец, з гэтага часу ён пачаў лічыць яго чалавекам харобрым і парашыў пры першым-жа выпадку пасвяціць яго ў рыцары, бо яму здавалася, што ён не асароміць рыцарскага стану. Цырульнік-жа крычаў:

— Сен’ёры, гэта ўючнае сядло такое-ж маё, як і смерць, даўжніком якой я лічуся перад богам. Я ведаю гэты ўюк так добра, нібы я сам яго нарадзіў. Вось і асёл мой у стайні, які не дасць мне схлусіць! А не верыце, прыкіньце да яго