Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/227

Гэта старонка не была вычытаная

было вядома, палічылі гэта за найвялікшае глупства на свеце, асабліва-ж чацвёра слуг дона Люіса, а таксама і трое прыезджых, выпадкова зайшоўшых на заезджы двор і на выгляд падобных на куадрыльеро[1], якімі яны на самай справе і былі. Але той, хто больш за ўсіх быў у роспачы, — гэта цырульнік, таз для галення якога тут-жа на вачах ва ўсіх ператварыўся ў шлём Мамбрыно. Ён не сумняваўся, што і ўючнае сядло яго ператворыцца ў багатую конскую збрую. І тыя і другія смяяліся, убачыўшы, як дон Фернандо абыходзіць і адбірае галасы, кажучы ім на вуха, каб яны ціха сказалі яму сваю думку. Сабраўшы галасы ўсіх ведаўшых Дон-Кіхота, ён гучна заявіў:

— Справа ў тым, добры чалавек, што я ўжо стаміўся збіраць столькі думак. У каго-б я ні запытаў, усе адказваюць мне, што недарэчна гаварыць, нібыта гэта — уючнае сядло асла, а не конская збруя, ды яшчэ з завадскога каня.

— Няхай я страчу царства нябеснае, — сказаў бедны цырульнік, — калі вы ўсе, міласці вашы, не памыляецеся! Гэта — уючнае сядло, а не конская збруя. Ніхто з усіх жывучых на свеце не мог-бы пераканаць мяне, нібыта гэта не цырульны таз, а тое — не ўючнае сядло асла.

— Яно магло-б быць сядлом асліцы, — сказаў поп.

— Няхай сабе, — адказаў адзін з слуг, — не ў гэтым справа, а ў тым, уючнае гэта сядло або не, як вы, вашы міласці, сцвярджаеце.

Пачуўшы гэта, адзін з толькі што прыехаўшых куадрыльеро ўсклікнуў, ахоплены гневам і нездавальненаем:

— Так-жа правільна, што гэта — уючнае сядло, як і мой бацька — мне бацька, і той, хто сказаў або скажа што-небудзь іншае, напэўна п’яны.

— Ты хлусіш, як апошні нягоднік! — крыкнуў Дон-Кіхот і, падняўшы кап’ё, якое ён ніколі не выпускаў з рук, уда-

  1. Куадрыльеросы або службовыя асобы св. Эрмандад апазнаваліся па тым, што былі ўзброены самастрэламі; яны былі ўпаўнаважаны рабіць шпаркі суд над разбойнікамі і рабаўнікамі на вялікіх дарогах, злоўленымі на месцы злачынства.