Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/228

Гэта старонка не была вычытаная

рыў ім па галаве куадрыльеро так моцна, што, калі-б той не адвярнуўся, ён забіў-бы яго на месцы. Кап’ё разляцелася ўшчэнт, ударыўшыся аб зямлю. Астатнія куадрыльеросы, убачыўшы, як дрэнна абыходзяцца з іхнім таварышом, пачалі гучна клікаць на помач святую Эрмандад. Належачы да гэтага-ж брацтва гаспадар безадкладна пабег па свой жэзл і меч і стаў поплеч са сваімі таварышамі.

Слугі дона Люіса акружылі маладога сен’ёра, каб ён не ўцёк, выкарыстаўшы надышоўшую сумятню. Цырульнік, убачыўшы, што ўвесь дом у такім перапалоху, зноў схапіўся за свой уюк, тое ж зрабіў і Санчо; Дон-Кіхот падняў меч і кінуўся на куадрыльеро. Дон Люіс загадаў сваім слугам пакінуць яго і паспяшыць на помач Дон-Кіхоту, Кардэніё і дону Фернандо, якія ўсе перайшлі на бок Дон-Кіхота. Поп крычаў, гаспадыня галасіла, дачка яе ўздыхала, Марыторнес плакала, Даратэя замяшалася, Люсінда спалохалася, а дон’я Клара абамлела. Цырульнік біў Санчо, Санчо лупцаваў цырульніка. Адзін з куадрыльеро апынуўся пад нагамі ў дона Фернандо, які, не саромячыся, вымерваў імі яго цела на сваё здавальненне. Гаспадар пачаў зноў гучна клікаць на помач святую Эрмандад, так што ўвесь заезджы двор ператварыўся ў плач, крык, галашэнне, трывогу, спалох, жах, штуршкі, тумакі, удары палкамі і нагамі і кровапраліцце. Сярод гэтага хаосу, шуму і сумятні Дон-Кіхоту прышла раптам у галаву нейкая думка. Голасам, прагрымеўшым па ўсім заезджым двары, ён крыкнуў:

— Спыніцеся ўсе! Палажыце зброю, заспакойцеся і выслухайце мяне, калі толькі даражыце жыццём!

Пачуўшы гэты гучны крык, усе сціхлі, а Дон-Кіхот казаў далей:

— Ці не казаў я вам, сен’ёры, што замак гэты зачараваны, і што, напэўна, легіён дэманаў жыве ў ім. З гэтай прычыны, ідзіце сюды, ваша міласць, і вы міласць ваша, сен’ёр свяшчэннік, няхай адзін з вас будзе каралём Аграмантэ, а другі — каралём Сабрыно, і аднавіце сярод нас мір.

Куадрыльеросы, якія не разумелі фразеалогіі Дон-Кіхота