Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/231

Гэта старонка не была вычытаная

агульнага іх здавальнення расціснуў ім рукі, якімі адзін моцна ўхапіўся за каўнер камзола, а другі — за горла свайго праціўніка. Але, тым не менш куадрыльеросы не пакідалі патрабаваць сваёй здабычы і садзейнічання прысутных, каб тыя звязалі яго і перадалі ў іх рукі для арышту гэтага рабаўніка і разбойніка на вялікіх і малых дарогах. Дон-Кіхот засмяяўся, пачуўшы гэтыя словы, і з вялікім спакоем сказаў:

— Ідзіце сюды, брудны і подлы люд! Разбоем на вялікіх дарогах называеце вы даць волю закутым у кайданы, выпусціць на волю асуджаных, памагчы няшчасным, падняць паўшых, падтрымаць тых, хто ў гэтым мае патрэбу! Ах, брыдкія людзі, неба схавала ад вас харобрасць, якую мае ў сабе вандроўнае рыцарства, і не дало зразумець грэх і невуцтва, у якім вы гібееце! Ідзіце сюды, вы, браты па зладзейству, а не члены брацтва, рабаўнікі на вялікіх дарогах, з дазволу святой Эрмандад, скажыце мне, хто той невук, які падпісаў загад аб арышце такога рыцара, як я? Хто ён, не ведаючы, што вандроўныя рыцары не падначалены ніякім судовым установам, што іхні закон — меч, іхняя прывілея — харобрасць, іхнія статуты — уласная іхняя воля? Які вандроўны рыцар плоціць подаці, падаткі, даніну каралю, мытныя пошліны і рачны збор? Які кравец падае яму рахунак за шыццё вопраткі? Які кастэлян, прыняўшы ў свой замак, прымусіць яго плаціць за пастой? Які кароль не запрашае яго за свой стол? Якая дзяўчына не закахалася ў яго і не аддалася яму на поўную волю і ўладу? І, нарэшце, які быў, ёсць і будзе вандроўны рыцар на свеце, у якога нехопіць адвагі і запалу даць чатырыста палачных удараў чатыром сотням куадрыльеро, калі яны стануць на яго дарозе?


РАЗДЗЕЛ XXXIV
Пра дзівосную прыгоду з куадрыльеросамі і пра вялікую ярасць нашага добрага рыцара Дон Кіхота

Покуль Дон-Кіхот гэта казаў, поп імкнуўся пераканаць куадрыльеросаў, што рыцар не ў сваім розуме і няма чаго працягваць справу, бо, калі яны яго арыштуюць і павядуць