Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/234

Гэта старонка не была вычытаная

і ненармальнае ўяўленне заўсёды падказвала яму: ён падумаў, што ўсё гэтыя фігуры — здані зачараванага замка і, бессумненна, сам ён таксама зачараваны, бо не можа ні варухнуцца, ні абараняцца. Адным словам, усё адбылося так, як спадзяваўся поп, прыдумаўшы гэтую штуку. З усіх прысутных адзін Санчо быў у сваім розуме, хаця вельмі нямнога нехапала, каб і ён падзяліў хваробу свайго пана. Тым не менш, ён не забыў даведацца, хто ўсе гэтыя прыбраныя, але не адважыўся раскрыць рота, покуль не ўбачыць, чым скончыцца напад на яго пана, які таксама не гаварыў ні слова, чакаючы развязкі бяды, якая з ім здарылася.

А развязка была тая, што ў пакой унеслі клетку, пасадзілі ў яе Дон-Кіхота і так моцна забілі яе цвікамі, што нельга было яе адарваць. Адразу-ж паднялі клетку на плечы, і калі яны выходзілі з пакоя, пачуўся страшэнны голас (наколькі мог зрабіць яго цырульнік — не з уючным сядлом, а той, другі), які сказаў:

— О, рыцар Сумнага Вобразу, не крыўдзься заняволеннем, у якім знаходзішся, — так павінна было здарыцца, каб хутчэй скончыць прыгоду, на якую цябе заклікала вялікая твая адвага! Скончыцца-ж яна тады, калі ярасны леў Ламанча і белая галубка Табосо будуць злучаны ў адно. І ты, о, самы благародны і самы пакорлівы з зброеносцаў, калі-небудзь меўшых на рамяні меч, на падбародку бараду і нюх у носе, не бойся і не непакойся, убачыўшы, як перад тваімі вачыма нясуць самага харобрага з вандроўных рыцараў, бо хутка ты сябе ўбачыш так высока ўзнесеным і ўзвялічаным, што сам сябе не пазнаеш: будуць выкананы абяцанні, дадзеныя табе тваім добрым панам! Ідзі ў свет за харобрым, але зачараваным рыцарам.

Дон-Кіхот быў заспакоены зробленым яму прароцтвам, бо зразумеў, што яму абяцаюць злучыцца законным шлюбам з яго каханкай Дульсінеяй Табоскай. Шчыра і глыбока паверыўшы гэтаму, ён узвысіў голас, і, уздыхнуўшы, сказаў:

— О, ты, хто-б ты ні быў, прарок такога вялікага шчасця, упрашаю цябе, папрасі ад майго імя мудрага чараўніка, каб