Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/238

Гэта старонка не была вычытаная

— Можа вы, сен'ёры рыцары, людзі ведаючыя і вопытныя ў справах вандроўнага рыцарства. Калі гэта так, я вам паведамлю пра мае няшчасці, калі-ж не — мне няма чаго стамляць сябе апавяданнем пра іх.

На запытанне Дон-Кіхота канонік сказаў яму:

— Па праўдзе кажучы, брат, я маю смак да рыцарскіх кніг, так што вы можаце паведаміць мне ўсё, што захочаце.

— Раз гэта так, сен’ёр кабальеро, — адказаў Дон-Кіхот, — я хачу, каб вы ведалі, што мяне вязуць у гэтай клетцы, зачараванага, у выніку зайздрасці і ашуканства злых чараўнікоў. Я — вандроўны рыцар. І не з тых, чые імёны слава ніколі не ўспомніла, — я з тых, што наперакор і на зло самой зайздрасці і ўсім чараўнікам унясуць сваё імя ў спісы храма вечнасці, каб яно служыла прыкладам і ўзорам для будучых вякоў і каб вандроўныя рыцары ведалі, па чыіх слядах ім трэба ісці, калі яны хочуць дасягнуць вяршыні і шаноўнага апагею зброі.

— Сен’ёр Дон-Кіхот Ламанчскі гаворыць праўду, — сказаў тады поп, — бо вязуць яго зачараванага ў гэтай клетцы не за яго віну або злачынствы, а ў выніку злосці тых, каго добрадзейнасць раздражняе, а харобрасць зневажае. Гэта, сен’ёр, рыцар Сумнага Вобразу.

Калі канонік пачуў, што і палонны, і тыя, што знаходзяцца на волі, гавораць такой мовай, ён ледзь было не перахрысціўся ад здзіўлення і не мог зразумець, што гэта з ім здарылася. Здзіўленне яго падзялялі і ўсе, ехаўшыя з ім.

Але тут Санчо Панса, які наблізіўся паслухаць гутарку, сказаў, каб усё растлумачыць:

— Сён’ёры, спадабаецца вам або не спадабаецца тое, што я вам скажу, але справа ў тым, што пан мой Дон-Кіхот так-жа зачараваны, як і мая маці! Ён у поўным розуме, есць, п’е і выконвае ўсе свае патрэбы, як і астатнія людзі і як ён гэта рабіў учора, перад тым, як яго пасадзілі ў клетку. А раз гэта так, як-жа хочуць прымусіць мяне паверыць, што ён зачараваны? Я-ж чуў ад многіх людзей, што зачараваныя не ядуць, не спяць і не гутараць, а мой