Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/239

Гэта старонка не была вычытаная

пан, калі даць яму волю, нагаварыў-бы больш як трыццаць юрыстаў.

І, абярнуўшыся, каб глянуць на папа, ён сказаў:

— Ах, сен’ёр свяшчэннік, сен’ёр свяшчэннік! Ці думалі вы, міласць ваша, што я не апазнаў вас або што я не разумею і не здагадваюся, да чаго хіляцца гэтыя новыя чараўніцтвы?! Дык ведайце-ж, што я вас апазнаў, як-бы вы ні закрывалі сабе твар, і добра вас разумею, як-бы вы ні хавалі вашу хітрасць. Няхай будзе пракляты д’ябал, — і калі-б не ваша свяшчэнства, мой пан быў-бы цяпер жанаты на інфанце Мікаміконе, а я быў бы, прынамсі, графам, бо меншага я не мог-бы чакаць ні ад дабрыні майго сен’ёра Сумнага Вобразу, ні ад значнасці маіх паслуг. Я пакрыўджаны толькі з-за маіх дзяцей і маёй жонкі; калі яны маглі і павінны былі спадзявацца, што іхні бацька ўвойдзе да іх у дзверы губернатарам, або віцэ-каралём якога-небудзь вострава або каралеўства, яны ўбачаць яго ўваходзячым простым конюхам. Ці не патрабуе ад вас у будучым жыцці бог справаздачы за гэтае заняволенне майго пана і ці не абвінаваціць вас за тое, што сен’ёр мой Дон-Кіхот быў пазбаўлены мажлівасці памагаць і рабіць дабро ў той час, калі ён знаходзіўся ў заняволенні.

— Як, і вы таксама, Санчо, — сказаў цырульнік, — член брацтва вашага пана? Мне здзецца, што і вам давядзецца сесці за адно з ім у клетку і быць, як і ён, зачараваным, бо вы заразіліся яго дзівацтвам і яго рыцарствам! Не ў добрую часіну ўзялі вы сабе ў галаву востраў, якога вам так моцна хочацца!

— Нічога я не ўзяў сабе, — адказаў Санчо, — і не такі я чалавек. Калі я хачу астравы, другія хочуць чаго-небудзь іншага, ды яшчэ горш. Кожны — сын сваіх спраў! Я магу зрабіцца папаю, а тым больш губернатарам вострава. Да таго-ж і пан мой можа заваяваць іх столькі, што не будзе ведаць, каму раздаць іх. Не ўся сіла ў тым, каб галіць бароды!

Цырульнік не захацеў адказаць Санчо, каб ён сваімі развагамі не выкрыў таго, што цырульнік і поп так ста-