Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/240

Гэта старонка не была вычытаная

ранна імкиуліся схаваць. Поп папрасіў каноніка паехаць з ім крыху наперад і тады ён растлумачыць яму тайну пасаджанага ў клетку.

Канонік так і зрабіў і, праехаўшы з ім і са сваімі слугамі наперад, уважліва пачаў слухаць тое, што яму апавядаў пра нораў, жыццё, вар’яцтва і звычкі Дон-Кіхота поп.

Канонік і яго слугі дзівіліся, слухаючы дзіўную гісторыю Дон-Кіхота, а выслухаўшы яе, канонік сказаў:

— Сапраўды, сен’ёр свяшчэннік, і я з свайго боку знаходжу, што кнігі, якія завуць рыцарскімі, робяць грамадзе шкоду. Я і сам, ад суму і дурной звычкі, прачытаў пачатак амаль усіх падобных кніг, якія меліся ў друку, але ніколі не мог адважыцца якую-небудзь з іх прачытаць ад пачатку да канца. Мне здаецца, што ўсе яны больш або менш паўтараюць адно і тое-ж. І нават калі галоўная мэта гэтых кніг — забаўляць, я не ведаю, як яны могуць дасягнуць гэтага, калі перапоўнены столькімі і такімі бязглуздымі недарэчнасцямі. Якая прыгожасць можа быць у кнізе або ў апавяданні, дзе юнак шаснаццаці год кідаецца на волата вышынёй з вежу і ўдарам мяча рассякае яго напалам, быццам ён зроблены з цукровага цеста з міндалем. Або калі нам апісваюць бойку, кажучы, што з боку ворага мільён чалавек, а супроць іх выступае адзін толькі герой апавядання, — гэты рыцар перамог толькі дзякуючы харобрасці сваёй рукі. Калі мне на гэта скажуць, што тыя, якія складаюць кнігі, пішуць іх, выдаючы за выдумку хлусню, і з гэтай прычыны не абавязаны клапаціцца пра дакладнасць і праўду, — я адкажу, што выдумка тым лепш, чым больш яна падобна на ісціну, і тым больш падабаецца, чым больш мае ў сабе мажлівага і праўдападобнага. Выдуманыя апавяданні павінны падыходзіць да разумення тых, хто іх чытае. А гэтага не можа дасягнуць той, хто баіцца праўдападобнасці і пераймання сапраўднасці, з чаго менавіта і складецца майстэрства пісання. Звыш таго стыль у гэтых аўтароў жорсткі, апісваемыя геройскія ўчынкі немажлівыя, каханне непрыстойнае, ветлівасць нахабна,