Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/242

Гэта старонка не была вычытаная

без усягдашняй прысутнасці папа і цырульніка, якіх ён лічыў падазронымі людзьмі, раптам адважыўся, шпарка падышоў да клеткі, дзе знаходзіўся яго пан, і сказаў:

— Сен’ёр, каб змыць пляму з майго сумлення, я павінен вам сказаць нешта, што мае дачыненне да вашага зачаравання: тыя двое, якія едуць з намі ў масках на тварах, — наш прыходскі поп і цырульнік. Я думаю, яны ўмовіліся між сабой адвезці вас такім чынам з адной толькі зайздрайсці да вас, што ваша міласць так моцна апярэдзіла іх сваімі слаўнымі ўчынкамі. Калі-ж дапусціць, што гэта менавіта так, з гэтага вынікае, што вы не зачараваны, а ашуканы і абдураны. У доказ гэтага я хацеў-бы запытаць у вас адну рэч.

— Запытвай усё, што хочаш, сын Санчо, — сказаў Дон-Кіхот, — я табе адкажу на ўсякае тваё запытанне. Адносна-ж тваіх слоў, нібыта тыя двое, што едуць з намі, — поп і цырульнік, нашы землякі і знаёмыя, вельмі мажліва, што яны здаюцца імі, але, каб яны сапраўды і на самай справе імі былі, не вер гэтаму ні ў якім выпадку. Калі яны, як ты кажаш, здаюцца імі, гэта, напэўна, адбываецца з той прычыны, што зачараваўшыя мяне падрабіліся пад іхні выгляд і падабенства, бо чараўнікам вельмі лёгка зрабіць выгляд, які б яны захацелі. З аднаго боку, ты мне кажаш, што мяне суправаджаюць цырульнік і поп нашага сяла, а з другога боку, я бачу сябе пасаджаным у клетку і ведаю, што ніякай чалавечай сіле, апрача звышнатуральнай, не ўдалося-б пасадзіць мяне ў клетку. Кажы, і я адкажу табе, хаця-б ты запытваў мяне да заўтрашняй раніцы.

— Памажы мне, святая багародзіца! — усклікнуў Санчо, павысіўшы голас. — Ці мажліва, каб міласць ваша была такая цвердалобая і так-бы ў вас высах мозг, каб вы не бачылі, што ў вашым заняволенні і няшчасці больш уздельнічае зайздрасць, як чараўніцтва. Але раз гэта так, я давяду вам як нельга больш выразна, што вы не зачараваны. А хацеў я даведацца вось што: скажыце мне, нічога не дадаючы і нічога не хаваючы, адну толькі праўду, як яе