Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/243

Гэта старонка не была вычытаная

павінны гаварыць тыя, што служаць зброі, якой служыць і ваша міласць,

— Паўтараю табе, што я нічым не схлушу, — адказаў Дон-іхот, — канчай-жа пытацца, бо, далібог, ты мне надакучыў, Санчо, сваёй хітрасцю, упрашваннем і прадмовамі.

— Я, — сказаў Санчо, — упэўнены ў дабрыні і праўдзівасці майго пана і з гэтай прычыны пытаюся: з таго часу, як ваша міласць сядзіць у клетцы і, як вы думаеце, зачараваны ў гэтай клетцы, ці прыходзіла да вас жаданне і ахвота схадзіць за вялікай або малай патрэбай, як прынята гаварыць?

— Нічога не разумею, што азначае „хадзіць за патрэбай“, Санчо? Кажы больш выразна, калі хочаш, каб я мог дакладна адказаць табе.

— Няўжо ваша міласць не разумее, што азначае „хадзіць за вялікай або малай патрэбай“. Дзеці-ж у школе ведаюць гэта. Я хацеў запытацца ў вас, ці не адчувалі вы жадання зрабіць тое, што ніхто іншы не можа зрабіць за вас?

— Але, але, цяпер я разумею, Санчо. Многа разоў прыходзіла да мяне гэтае жаданне і цяпер вельмі хочацца; ратуй мяне ад небяспекі, а то выйдзе не зусім чыста!


РАЗДЗЕЛ XXXVI,
дзе паведамляецца аб разважлівай гутарцы, якую Санчо вёў са сваім панам Дон-Кіхотам

А, — усклікнуў Санчо, — цяпер я вас злавіў, гэтага мне і хацелася! Такім чынам, слухайце, сен’ёр. Ці можаце вы адмаўляць, што, калі чалавеку не па сабе, у нас прынята гаварыць: што такое з гэтым або з тым? Ён не есць, не п’е, не спіць, а калі ў яго пытаюцца, адказвае неўпапад, — ён нібы зачараваны! З гэтага вынікае, што тыя, што не п’юць, не ядуць, не спяць і не выконваюць іншых патрэб, яны зачараваныя, а не тыя, у якіх, ях і ў вашай міласці, ёсць жаданні і якія п’юць, ядуць, калі што падпадзе ім пад руку, і адказваюць на ўсе запытанні.

— Ты праўду кажаш, Санчо, — сказаў Дон-Кіхот, — але я