Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/251

Гэта старонка не была вычытаная

толькі гэтая думка мільганула ў яго галаве, ён шпарка кінуўся да Расінантэ, які пасвіўся паблізу, і, зняўшы з сядла аброць і шчыт, адразу завуздаў свайго каня.

Потым, папрасіўшы ў Санчо меч, ускочыў на Расінантэ і, накрыўшы сябе шчытам, гучным голасам крыкнуў усім прысутным:

— Цяпер, шаноўныя сен’ёры, вы бачыце, як важна, каб на свеце былі рыцары, даўшыя зарок вандроўнага рыцарства. Вызваленне добрай гэтай сен’ёры, якую вязуць там у палоне, пакажа вам, ці трэба паважаць вандроўных рыцараў.

Ён сціснуў ікрамі бакі Расінантэ, бо шпор у яго не было, і наўскочку (у гэтай праўдзівай гісторыі мы яшчэ не бачылі, каб Расінантэ калі-небудзь бег у кар’ер) паехаў насустрач працэсіі, не гледзячы на тое, што канонік, поп і цырульнік спрабавалі спыніць яго. Гэта было немажліва. Не маглі спыніць яго і словы Санчо, крычаўшага яму ўслед:

— Куды вы едзеце, сен’ёр Дон-Кіхот? Якія дэманы ў грудзях вашых прымушаюць вас ісці супроць нашай каталіцкай веры? Звярніце ўвагу (няшчасны я!), што гэта — працэсія самабічавальнікаў, а тая сен’ёра, якую нясуць на п’едэстале — статуя божай маткі.

Але Санчо дарэмна крычаў, бо яго пан так шпарка кінуўся даганяць здані ў белых саванах і вызваляць даму ў трауры, што ні слова не чуў, і хаця-б і чуў, усё-адно не вярнуўся-б. Пад’ехаўшы да працэсіі, ён спыніў Расінантэ, ужо меўшага жаданне крыху адпачыць, пагражальным хрыплым голасам крыкнуў:

— Вы, якія закрываеце сабе твары напэўна з той прычыны, што вы злыя, спыніцеся і выслухайце тое, што я хачу вам сказаць!

Першымі спыніліся тыя, якія неслі статую, а адзін з чатырох свяшчэннаслужыцеляў, пеўшых малебен, убачыўшы дзіўную фігуру Дон-Кіхота, худабу Расінантэ і іншыя падрабязнасці, адкрытыя ім у Дон-Кіхоце, якія маглі выклікаць смех, адказаў яму:

— Сен’ёр брат, калі вы хочаце сказаць нам што-небудзь,