Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/261

Гэта старонка не была вычытаная

дазвольце мне паведаміць вам маленькую гісторыю, якая здарылася ў Севільі, і якая як нельга лепш падыходзіць да данага выпадку.

Дон-Кіхот даў дазвол, а поп і ўсе астатнія пачалі ўважліва слухаць.

— У доме для вар’ятаў у Севільі, — пачаў цырульнік, — знаходзіцца чалавек, сваякі якога пасадзілі яго туды, бо ён страціў розум. Меў ён вучоную ступень лісенсіята па царкоўнаму праву, але гэта не пашкодзіла яму звар’яцець. Гэты чалавек з вучонай ступенню, прасядзеўшы некалькі год у доме для вар’ятаў, уявіў, што ён выздаравеў, і напісаў архібіскупу, упрашаючы яго выратаваць яго з такога дрэннага становішча, у якім ён апынуўся. Па яго словах, ва ўсім былі вінаваты сваякі, якія хочуць узяць сабе яго частку маёмасці і з гэтай прычыны трымаюць яго ў доме для вар’ятаў. Архібіскуп, перакананы атрыманымі ад яго многімі вельмі разважлівымі лістамі, загадаў аднаму з сваіх капеланаў даведацца ў дырэктара дома для вар’ятаў, ці праўду піша яму лісенсіят, а таксама і самому пагутарыць з вар’ятам. Капелан накіраваўся ў дом для вар’ятаў, але дырэктар сказаў яму, што чалавек той яшчэ хворы. Хаця часта ён гаворыць разумныя рэчы, але ўсё-ж недарэчнасці намнога пераважаюць над яго разумнымі меркаваннямі, у чым капелану лёгка будзе самому пераканацца, калі ён пагутарыць з хворым. Капелан парашыў парашыў так і зрабіць, ён гутарыў з вар’ятам больш гадзіны. За ўвесь гэты час той не сказаў аніводнага недарэчнага слова; наадварот, ён гаварыў так разумна, што капелан не мог не паверыць у поўнае выздараўленне былога вар’ята. Між іншым, хворы сказаў яму, што дырэктар — яго вораг, бо ён не хоча страціць падарунукі, якія яму даюць сваякі хворага за тое, каб ён выдаваў яго за вар’ята са светлымі прамежкамі. Адным словам, ён так гаварыў, што абудзіў падазрэнне супроць дырэктара, выставіў сваіх сваякоў хцівымі і бесчалавечнымі людзьмі, а сябе такім разважлівым, што капелан парашыў узяць яго з сабой з дома для вар’ятаў. Дырэктар яшчэ раз папярэ-