Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/262

Гэта старонка не была вычытаная

дзіў капелана, што лісенсіят усё яшчэ вар’ят. Але папярэджванні і парады не прывялі ні да чаго, і дырэктар павінен быў падначаліцца. Лісенсіята апранулі, і ён пачаў прасіць капелана дазволіць яму развітацца з яго звар’яцеўшымі таварышамі. Капелан адказаў, што хоча суправаджаць яго і паглядзець на хворых, якія знаходзяцца ў доме. Калі яны падняліся на гару, лісенсіят падышоў да клеткі, у якой знаходзіўся буйны вар’ят, і сказаў яму:

„Брат мой, ці не хочаце вы што-небудзь даручыць мне, бо я выходжу адгэтуль. Я папрашу прыслаць вам прысмакаў, і вы абавязкова ежце іх, бо я ўпэўнены, што ўсе нашы шаленствы адбываюцца з той прычыны, што ў нас страўнік пусты, а ў галаве вецер. Мацуйцеся, мацуйцеся, бо маладушша ў няшчасцях падрывае здароўе і паскарае смерць“.

Усю гэтую прамову лісенсіята чуў другі буйны вар’ят, які знаходзіўся ў суседняй клетцы, супроць першай. Падняўшыся са старай чаротавай цыноўкі, на якой ён ляжаў зусім голы, ён уголас запытаўся, хто гэта пакідае іх.

Лісенсіят адказаў: — „Гэта я пакідаю вас; мне больш няма патрэбы заставацца тут, бо я зусім здаровы“.

„Падумайце пра тое, што вы гаворыце, лісенсіят! — засупярэчыў вар’ят. — Дайце адпачыць нагам і аставайцеся спакойна тут, у нашым доме. Вам не патрэбна будзе назад прыязджаць сюды“.

„Я ведаю, што здаровы, — адказаў лісенсіят, — і мне не давядзецца сюды варочацца“.

„Вы здаровы?! — усклікнуў вар’ят. — Добра, няхай будзе так. Ідзіце, але клянуся Юпітэрам, чыю ўладу я прадстаўляю на зямлі, што я адпомшчу за гэта. За той грэх, які робіць сёння Севілья, выпушчаючы вас з гэтага дома, я нападу на яе з такой карай, памяць пра якую не забудзецца на векі-вякоў, амінь! Няўжо ты, нягодны лісенсіят, не ведаеш, што ў маёй уладзе гэта зрабіць, бо, паўтараю, я — Юпітэр-грамавержац і трымаю ў сваіх руках маланку, якой я магу і прывык пагражаць свету і разбураць яго. Я не дам дажджу ўсёй севільскай вобласці і ваколіцам на працягу