Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/263

Гэта старонка не была вычытаная

цэлых трох год. Ты вольны? Ты здаровы? Ты ў цвярозым розуме? А я вар’ят? Я хворы? Я звязаны? Хутчэй павешуся, але не дам ісці дажджу!“

Шалёныя крыкі і словы вар’ята прыцягнулі ўвагу прысутных, і лісенсіят, звяртаючыся да капелана, сказаў:

„Не крыўдзіцеся, сен’ёр мой, і не звяртайце ўвагі на тое, што гаворыць гэты вар’ят. Калі ён Юпітэр і не хоча даць дажджу, то я Нептун, айцец і бог вады, пашлю дождж кожны раз, як мне гэта здасца патрэбным“.

На гэта капелан адказаў:

„Тым не менш, сен’ёр Нептун, было-б нядобра раздражняць сен’ёра Юпітэра. Няхай ваша міласць застаецца лепш тут, а мы прыедзем калі небудзь у другі раз“.

Такім чынам лісенсіят астаўся ў доме для вар’ятаў.

— Дык вось тая гісторыя, сен’ёр цырульнік, — сказаў Дон-Кіхот, — якая так дарэчы падыходзіць да выпадку, што вы не маглі не расказаць яе. Ах, сен’ёр брадабрэй, сен’ёр брадабрэй! Няўжо вы, ваша міласць, не ведаеце, што кожнае параўнанне розуму з розумам або мужнасці з мужнасцю не заўсёды да месца. Сен’ёр цырульнік, я не Нептун, бог вады. Я не выдаю сябе за разумнага чалавека, а толькі імкнуся пераканаць свет, у якой ён знаходзіцца памылцы, не стараючыся ўваскрасіць ордэн вандроўнага рыцарства. Але распусны наш век не заслугоўвае таго, каб вандроўныя рыцары ўскладалі на свае плечы ўсё зло свету, абарону дзяўчат, дапамогу сіротам і няпоўналетнім, кару ганарлівым і ўзнагароду пакрыўджаным. Большасць цяперашніх рыцараў аддае перавагу не звону кальчугі і зброі, а шолаху парчы і іншых дарагіх шаўковых тканін, у якія яны апранаюцца. Няма цяпер такога рыцара, які пайшоў-бы на рызыку, звязаную з выкананнем яго абавязкаў. Няма такога, які, валацужачы па бязлюднаму і пустыннаму берагу мора і, убачыўшы на беразе маленькі човен без вёслаў, без мачты, без парусоў, з сэрцам, поўным адвагі, ускочыў-бы ў яго, аддаючы сябе суровым хвалям глыбокага мора, то падкідваючым яго к небу, то пасылаючы яго ў бездань, — і, сустрэўшы грудзьмі