Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/265

Гэта старонка не была вычытаная

да сябе, брат! Вы толькі адцягваеце сен’ёра ад заняткаў, спакушаеце яго і водзіце валацужыць па дзікіх і пустынных мясцовасцях.

— Ахмістрыня сатаны! — адказаў Санчо. — Спакушаны, адцягнены ад заняткаў і заведзены валацужыць па дзікіх і пустынных мясцовасцях, — гэта я, а не твой пан. Ён цягаў мяне з сабой па ўсім свеце і прымусіў мяне пакінуць дом, паабяцаўшы мне востраў.

— Падавіся ты сваімі брыдкімі астравамі, Санчо пракляты! — сказала пляменніца. — Што такое астравы? Іх ядуць ці што, абжора ты, ласун?

— Іх нельга есці, — сказаў Санчо, — але можна імі кіраваць і гэта, безумоўна, больш прыбыткова, як кіраваць чатырма гарадамі або мець даходы з чатырох судзейскіх пасад у сталіцы.

— Тым не менш, — сказала ахмістрыня, — вы не ўвойдзеце сюды, торба ўсялякай брыдоты і мех злосці! Ідзіце, кіруйце сваім домам, арыце свой ласкут зямлі і забудзьцеся на ўсе астравы і астраўкі.

Гутарка гэтых трох асоб вельмі спадабалася папу і цырульніку, але Дон-Кіхот, баючыся, каб Санчо не сказаў такога, што не вельмі паслужыла-б рыцарскай чэсці, загадаў двум жанчынам упусціць яго. Санчо ўвайшоў, а поп і цырульнік развіталіся з Дон-Кіхотам. На выздараўленне яго яны цяпер ужо страцілі надзею, убачыўшы, што ён па-ранейшаму ва ўладзе сваіх недарэчных фантазій.

— Убачыце, кум, — сказаў поп цырульніку, — наш ідальго зноў паляціць з гнязда, каб вандраваць па лясах і палях.

— Не сумняваюся ў гэтым, — адказаў цырульнік, — але я не так здзіўляюся вар’яцтву рыцара, як прастаце яго зброеносца, які непахісна верыць у гэты востраў.

Між тым Дон-Кіхот зачыніўся з Санчо ў сваім пакоі і сказаў яму:

— Мяне вельмі крыўдзіць, Санчо, што ты балбочаш, нібыта я выманіў цябе з твайго доміка; калі ты ведаеш, што і сам я не сядзеў у сябе дома. Разам мы выехалі, разам