Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/269

Гэта старонка не была вычытаная

дроўнага рыцара, яна не можа не быць узвышанай, дзівоснай і праўдзівай. Думка гэтая некалькі заспакоіла яго, але ён зноў занепакоіўся, баючыся, што ў кнізе пра каханне яго гаворыцца некалькі непрыстойна — да знявагі добрага імені яго сен’ёры Дульсінеі Табоскай. Ён хацеў-бы, каб там было абвешчана пра вернасць і павагу, якія ён заўсёды да яе хаваў, стрымліваючы парывы сваіх прыродных імкненняў.

Занятага гэтымі і многімі іншымі думкамі знайшлі яго Санчо і Караско. Дон-Кіхот прыняў іх з вялікай ветлівасцю.

Бакалаўр, якога звалі Сансонам, быў не вельмі вялікага росту, хаця і вельмі вялікі балаўнік; бледны, круглатвары, з плоскім носам і вялікім ротам, ён меў усе адзнакі шкодных заган і нахілаў да кпінаў і жартаў. Убачыўшы Дон-Кіхота, ён паваліўся перад ім на калені, кажучы:

— Дайце мне, сен’ёр Дон-Кіхот Ламанчскі, вашу руку, бо, клянуся, міласць ваша — адзін з самых славутых вандроўных рыцараў, якія толькі існавалі або маглі існаваць ва ўсім свеце. Добра зрабіў аўтар, напісаўшы гісторыю вашых учынкаў; яшчэ лепш зрабіў той знаўца справы, які пераклаў гэтую гісторыю з арабскай на простую нашу кастыльскую мову для забавы чалавецтаа ўсяго свету.

Дон-Кіхот прымусіў яго падняцца і сказаў яму:

— Значыць, праўда, што ёсць гісторыя пра мяне, якую склаў мудрэц?

— Так, сен’ёр, і гэтая кніга вадрукавана ў Партугаліі, Барселоне і Валенсіі. Ёсць нават весткі, што яе друкуюць у Антверпене, і я ўпэўнены, не будзе мовы на свеце, на якую-б яе не пераклалі.

— Адна з рэчаў, — сказаў Дон-Кіхот, — якая можа даць найбольшую асалоду добрадзейнаму і выдатнаму чалавеку, гэта — бачыць сябе яшчэ ў час жыцця надрукаваным з добрым іменем ва вуснах людзей. Я падкрэсліваю — з добрым іменем, бо ў адваротным выпадку ніякая смерць не магла-б параўнацца з гэтым.

— Калі справа ідзе пра добрае імя, — горача сказаў бакалаўр, — дык ваша міласць атрымала пальму пяршынства