Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/271

Гэта старонка не была вычытаная

у якіх не могуць быць заўсёды адны толькі паспяховыя прыгоды.

— Тым не менш, — адказаў бакалаўр, — некаторыя чытачы кажуць, што былі-б рады, калі-б аўтар змаўчаў пра частку палачных удараў, атрыманых Дон-Кіхотам у час розных яго боек і сутычак.

— Тут ужо ўступае ў сілу праўдзівасць гісторыі, — заўважыў Санчо.

— Але аўтар, па справядлівасці, усё-ж мог-бы не казаць пра гэтыя ўдары, — сказаў Дон-Кіхот, — бо няма патрэбы запісваць дзеянні, якія не змяняюць і не скрыўляюць гістарычнай праўды, а толькі вядуць да знявагі героя.

— Гэта так, — засупярэчыў Сансон, — але адна справа пісаць як паэт, другая — пісаць як гісторык. Паэт можа расказаць або васпець падзеі не так, як яны былі, а як яны павінны былі-б быць, гісторык-жа павінен паказваць іх, нічога не дадаючы і не хаваючы ісціны.

— Калі гэты сен’ёр аўтар апісвае адну толькі праўду, — сказаў Санчо, — дык, напэўна, сярод палачных удараў, атрыманых маім панам, знойдуцца і атрыманыя мною: кожны-ж раз, калі бралі мерку спіны майго пана, яе бралі з усяго майго цела. Між іншым, тут няма чаму здзіўляцца, бо, як гаворыць сам сен’ёр мой, боль галавы павінны падзяляць і члены цела.

— Вы хітры, Санчо, — сказаў Дон-Кіхот, — кажучы сумленна, у вас няма недахопу ў памяці, калі вы гэтага захочаце.

— Калі-б я хацеў запамятаваць атрыманыя мною палачныя ўдары, гэтага не дапусцілі-б сінякі, якія яшчэ выразна відаць на маіх рэбрах.

— Маўчыце, Санчо, не перабівайце сен’ёра бакалаўра, якога я прашу прадаўжаць апавяданне пра тое, што гаворыцца ў гэтай гісторыі пра мяне.

— І пра мяне, — сказаў Санчо, — бо, кажуць, і я там адзін з галоўных герояў.

— Зусім правільна, — адказаў бакалаўр. — Вы, Санчо, другая асоба ў гісторыі; ёсць нават людзі, якія аддаюць пера-