Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/276

Гэта старонка не была вычытаная

пра Дон-Кіхота, але ўсё-ж вельмі многія кажуць: давайце нам як мага больш дон-кіхоцтва…

— А што-ж парашыў рабіць аўтар?

— Як толькі ён знойдзе другую частку гісторыі, якую ён з вялікай упартасцю шукае, ён адразу-ж аддасць яе ў друк. Да таго-ж яго прымушае хутчэй чакаемая ім карысць, чымся жаданне якіх-бы там ні было пахвал.

— Такім чынам, аўтар разлічвае на грошы і на карысць! — сказаў Санчо. — Было-б цудам, каб ён дасягнуў гэтага, бо Ў яго ў галаве адно: спяшацца, спяшацца, накшталт краўца напярэдадні вялікадня, а работа наспех ніколі не можа дайсці да вышыні. Няхай гэты сен’ёр паклапоціцца пра тое, што ён робіць, бо я і мой сен’ёр дамо яму столькі матэрыялу ў рукі, прыгод і розных здарэнняў, што ён можа скласці не толькі другую частку, а сотні частак. Калі-б мой пан паслухаўся маёй парады, мы ўжо былі-б з ім у адкрытым полі, знішчаючы зло і выпраўляючы крыўды, узнагароджваючы добрых і караючы злых, як гэта ў звычаі ў добрых вандроўных рыцараў.

Толькі Санчо прамовіў гэтыя словы, як пачулася іржанне Расінантэ, якое здалося Дон-Кіхоту такой шчаслівай адзнакай, што ён парашыў зрабіць новы выезд дні праз тры або чытыры.

Паведаміўшы пра свой намер бакалаўру, Дон-Кіхот прасіў у яго парады, у які бок яму варта паехаць у гэты раз.

Той адказаў, што, па яго думцы, варта-б паехаць у Арагонскае каралеўства, у горад Сарагосу. Там праз некаторы час, у свята Георгія, павінны адбыцца ўрачыстыя турніры. На іх ён можа пакрыць сябе славай, перамагчы ўсіх арагонскіх рыцараў, што азначала-б перамагчы рыцараў ўсяго свету. Бакалаўр хваліў Дон-Кіхота, паважнае і харобрае яго рашэнне. Ён прасіў яго быць асцярожным пры сустрэчы з небяспекай, бо яго жыццё належыць не яму, а ўсім тым, хто мае патрэбу ў яго абароне і падтрымцы.

— Я заўсёды прашу яго пра гэта, сен’ёр Сансон, — сказаў тут Санчо, — бо мой пан кідаецца на сотню ўзброеных людзей, як прагны хлапчук на поўтузіну гарбузоў. Клянуся