Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/279

Гэта старонка не была вычытаная

з волатамі, драконамі і зданямі, слухаць свіст, рэў, завыванне і мычанне. Калі-б я не спадзяваўся ў хуткім часе зрабіцца губернатарам вострава, дык адразу-б паваліўся мёртвым.

— Ну, не, муж мой! — спалохалася Тэрэса. — Жывіце, калі ласка, і нвяхай возьме чорт усе губернатарствы, колькі-б іх ні было на свеце. Без губернатарства вышлі вы з вантробы свае маткі, без губернатарства жылі да гэтага часу і без губернатарства пойдзеце або вас панясуць у магілу. Колькі такіх, якія абыходзяцца без губернатарства і з-за гэтага зусім не адмаўляюцца жыць. Лепшая прыправа на свеце — голад, а ў бедных у ім няма недастачы; з гэтай прычыны яны ядуць з здавальненнем. Толькі глядзіце, Санчо, калі б вам выпадкова трапіла ў рукі губернатарства, не запамятайце мяне і вашых дзяцей. Звярніце ўвагу, што Санчыко ўжо споўнілася пятнаццаць год і яму варта-б хадзіць у школу. Не запамятайце, што Марысанча, ваша дачка, не памрэ ад крыўды, калі мы яе выдадзім замуж. Мне таксама здаецца, што яна не менш хоча сабе мужа, як вы — губернатарства.

— Кажучы сумленна, калі я атрымаю што-небудзь накшталт губернатарства, я спадзяюся, жонка мая, выдаць Марысанчу так бліскуча, каб ніхто не падступаўся да яе інакш, як называючы яе „ваша сен’ёрыя“.

— Не, не, Санчо, выдайце яе замуж за роўнага ёй, і гэта будзе разумней за ўсё.

— Маўчы, дурная! — сказаў Санчо. — Самае важнае, каб яна была „ваша сен’ёрыя“, а там няхай будзе, што будзе.

— Трымайцеся, Санчо, свайго стану! Калі вы выдадзіце нашу Марыю замуж за якога-небудзь графішча або рыцарышча, дык ён, калі ям прыдзе ў галаву, будзе дрэнна абыходзіцца з ёю, крыўдзіць яе і называць мужычкай, дачкой падзёншчыка-селяніна і беднай прахі. Не, не бываць гэтаму, муж, покуль я жывая! Даставайце грошы, Санчо, а ўжо замужства вашай дачкі перадайце мне. Тут у нас ёсць Лопе Точо, здаровы, дзябёлы хлопец, і мы ведаем, што ён заглядаецца на дзяўчыну.