Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/288

Гэта старонка не была вычытаная

з забралам, які Дон-Кіхот, чаго-б там ні каштавала, павінен быў узяць з сабой.

Пляменніца і ахмістрыня засыпалі бакалаўра пракляццямі. Яны рвалі на сабе валасы, драпалі твар і плакалі з прычыны ад’езду свайго пана, нібы ён паміраў.

Мэта, якую паставіў перад сабой Сансон, пераконваючы Дон-Кіхота накіравацца ў новае вандраванне, будзе выкладзена далей, а зрабіў ён так па парадзе папа і цырульніка.

На працягу трох дзён Дон-Кіхот і Санчо назапасіліся ўсім неабходным. Калі Санчо сціхамірыў сваю жонку, а Дон-Кіхот — пляменніцу і ахмістрыню, яны з надыходам ночы накіраваліся па дарозе ў Табосо: Дон-Кіхот — на сваім добрым Расінантэ, а Санчо — на старым сваім Шэрым. Торбы іхнія былі туга напакаваны прадуктамі, а кашалёк — грашыма, якія Дон-Кіхот даў на хаванне Санчо.


РАЗДЗЕЛ VIII,
у якім гаворыцца пра тое, што здарылася з Дон-Кіхотам, ехаўшым на спатканне з сен’ёрай сваёй Дульсінеяй Табоскай.

Калі Дон-Кіхот і Санчо ад’ехалі ўжо на вялікую адлегласць ад свайго сяла, Расінантэ пачаў ірзаць, а Шэры — стагнаць. Абодва яны — і рыцар і зброеносец — палічылі гэта за шчаслівую адзнаку. Рэў і стогн Шэрага былі мацней за ірзанне каня, з чаго Санчо зрабіў вывад, што яго шчасце возьме верх над шчасцем яго пана. Не ведаю, ці правільныя ўсе гэтыя прыкметы. У кожным выпадку, калі Санчо спатыкаўся або падаў, ён гаварыў: лепш было зусім не выходзіць з дому, бо спатыканне і паданне прыводзяць толькі да падраных чаравікаў або да паламаных рэбраў. У гэтым ён, напэўна, быў не вельмі далёкі ад ісціны.

— Санчо, — сказаў Дон-Кіхот, — ноч надыходзіць шпарка, і мы не зможам даехаць да Табосо, а мне неабходна заручыцца блаславеннем і міласлівым дазволам непараўнальнай Дульсінеі, бо нічога ў жыцці не можа надаць больш ха-