Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/291

Гэта старонка не была вычытаная

— Грабніцамі ў язычнікаў, — адказаў Дон-Кіхот, — былі большай часткай раскошныя храмы. Попел спаленага трупа Юлія Цэзара быў пакладзены пад каменную піраміду надзвычайнай вышыні[1], якую цяпер у Рыме завуць іглой св. Петра. Артэміза пахавала свайго мужа, караля Маўзалея, у грабніцы, якую лічылі адной з сямі цудаў свету. Але ніякія лампады там не гараць.

— Вельмі добра, а цяпер скажыце мне, што больш вы хочаце — уваскрасіць мёртвага або забіць волата?

— Адказ можа быць толькі адзін: безумоўна, уваскрасіць мёртвага.

— Вось я вас і злавіў! — узрадаваўся Санчо. — Значыць слава тых, хто, па чутках, уваскрашае мёртвых, дае зрок сляпым, варочае здароўе хворым, слава тых, перад грабніцай якіх гараць лампады, вышэй той славы, якую ўсе язычаскія імператары і вавдроўныя рыцары пакінулі і пакінуць пасля сябе.

— Не супярэчу таксама супроць гэтай ісціны, — згадзіўся Дон-Кікот, — але якое-ж заключэнне хочаш ты, Санчо, вывесці з усяго гэтага?

— А вось якое: нам-бы варта было хутчэй зрабіцца святымі! Тады мы лёгка дасягнем славы. Вялікім шчасцем будзе для ўсіх датыкацца і прыкладвацца да нашых целаў. Так што, сен’ёр мой, лепш быць бедным манахам якога-б там ні было ордэна, як харобрым вандроўным рыцарам.

— Усё гэта так, — адказаў Дон-Кіхот, — але не ўсе мы можам быць манахамі. Рыцарства — таксама рэлігія, і ў раю ёсць святыя рыцары.

— Але я чуў, нібыта на небе больш манахаў, як вандроўных рыцараў.

— Гэта з той прычыны, што колькасць манахаў больш колькасці вандроўных рыцараў.

У такіх і таму падобных гутарках правялі яны ноч і наступны дзень. За гэты час з імі не здарылася нічога вар-

  1. Дон-Кіхот паўтарае тут народнае сказанне пра тое, нібыта попел Юлія Цэзара пахаваны пад іглой св. Петра.