Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/313

Гэта старонка не была вычытаная

ў дарожных торбах усяго толькі крыху сыру, чатыры тузіны салодкіх ражкоў і столькі-ж лясных арэхаў. Усё гэта дзякуючы скнарасці майго пана, які сцвярджае, нібыта вандроўныя рыцары павінны есці толькі сухія плады і палявыя травы.

— Клянуся сумленнем, брат, — адказаў зброеносец Лесу, — мой страўнік не зроблены для чартапалоху, лясных ігруш і горных карэнняў. Няхай усё гэта нашы паны пакінуць сабе разам са сваімі думкамі і рыцарскім! статутамі.

Сказаўшы гэта, ён перадаў бурдзюк з віном Санчо, які прытуліў яго да сваіх губ на чвэртку гадзіны.

— А ўсё-такі я кажу, — сказаў зброеносец Лесу, — што нам варта пакінуць пошукі прыгод і вярнуцца ў свае халупы.

— Я буду яшчэ служыць майму пану, покуль мы не прыедзем з ім у Сарагосу, а пасля таго мы пагутарым адзін з адным.

Нарэшце два добрых зброеносцы так многа гаварылі і пілі, што толькі сон мог звязаць ім языкі і зменшыць іхнюю смагу, бо задаволіць яе было немажліва. Абняўшы амаль пусты бурдзюк, абодва яны заснулі. Мы покуль іх так і пакінем і раскажам, што адбылося ў гэты час між рыцарам Лесу і рыцарам Сумнага Вобразу.


РАЗДЗЕЛ XIV,
які мае ў сабе працяг прыгод з рыцарам Лесу

Сен’ёр, — пачаў сваё апавяданне рыцар Лесу, — мой лёс, або больш праўдзіва, уласны мой выбар прымусіў мяне закахацца ў непараўнальную Касільдэю дэ-Вандалія. Называю я яе непараўнальнай з той прычыны, што ёй няма роўнай, як па велічыні росту, так і па знатнасці становішча і дасканаласці прыгажосці. Гэтая Касільдэя за мае добрыя пачуцці да яе і сумленныя намеры адплаціла тым, што паслала пад шматлікія небяспекі. Пасля сканчэння кожнай з іх яна абяцала мне ажыццяўленне маіх надзей, пасля