Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/329

Гэта старонка не была вычытаная

тварог у шлём Дон-Кіхота. Прыняўшы гэтую меру перасцярогі, ён паехаў да свайго сен’ёра даведацца, чаго той хоча. Убачыўшы яго, Дон-Кіхот сказаў:

— Дай мне, сябра, хутчэй шлём. Мала я разумею ў прыгодах, калі тое, што там насоўваецца, не такая прыгода, якая прымушае мяне ўзяцца за зброю!

Зялёны Плашч, пачуўшы гэта, пачаў глядзець ва ўсе бакі, але нічога не ўбачыў, апрача ваза з двума або трыма маленькімі сцягамі, паказваючымі, што на гэтым вазу вязуць каралеўскую маёмасць. Але Дон-Кіхот не верыў вачам сваім і сказаў Зялёнаму Плашчу:

— Калі вораг выкрыты, ён напалову параножаны. Я павінен ужыць меры перасцярогі, бо ведаю, што ў мяне ёсць ворагі, але не ведаю дзе, калі і ў якім выглядзе яны нападуць на мяне.

Абярнуўшыся да Санчо, ён папрасіў у яго шлём, які той падаў, не паспеўшы вынуць адтуль тварог. Дон-Кіхот з вялікай паспешнасцю надзеў яго сабе на галаву. Сыроватка з тварага адразу-ж пацякла па ўсім твары і па барадзе Дон-Кіхота. Гэта так здзівіла яго, што ён сказаў Санчо:

— Што гата такое? Мне здаецца, чэрап у мяне размякчыўся, або я з галавы да ног абліваюся потам. Калі гэта пот, дык, далібог, не ад спалоху. Ніколькі не сумняваюся, што прыгода, якая стаіць перада мной, будзе страшэннай. Дай мне чым выцерціся, бо гэты пот слепіць мне вочы.

Санчо змоўчаў і падаў свайму пану хустку, узрадаваўшыся, што яго сен’ёр не зразумеў, у чым справа. Дон-Кіхот выцер сабе твар і зняў шлём. Ён хацеў паглядзець, што там такое халадзіць яму галаву.

Убачыўшы белыя камкі ў шлёме, ён паднёс да носа, і панюхаўшы, сказаў:

— Клянуся жыццём маёй сен’ёры Дульсінеі Табоскай, гэта тварог, які ты мне сюды паклаў, здраднік, разбойнік і нахабны зброеносец!