Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/333

Гэта старонка не была вычытаная

высунуўшы язык, аблізаў сабе морду. Зрабіўшы гэта, ён выставіў галаву з клеткі і пачаў азірацца ва ўсе бакі, бліскаючы вачыма, як распаленым вуголлем — поза, якая магла-б кінуць у жах самую адвагу.

Дон-Кіхот не зводзіў вачэй з льва, жадаючы толькі аднаго: каб ён саскочыў і трапіў яму ў рукі, якімі ён думаў разарваць яго на кавалкі. Але велікадушны леў павярнуўся спіной і, паказваючы Дон-Кіхоту свае сядалішчныя часткі, з вялікім спакоем разлёгся ў сваёй клетцы. Убачыўшы гэта, Дон-Кіхот загадаў вартаўніку біць яго палкай і дражніць, каб выгнаць з клеткі.

— Я гэта не зраблю, — адказаў вартаўнік, — бо, калі я яго раздражню, першы, каго ён разарве, буду я сам. Здавольцеся, сен’ёр рыцар, тым, што зроблена, бо і гэта звыш усялякай харобрасці. Вялікасць душы вашай міласці выявілася поўнасцю. Самы харобры рыцар абавязаны толькі выклікаць свайго ворага і чакаць яго на полі бойкі; калі-ж праціўнік не з’явіцца, ганьба кладзецца на яго, а той хто выклікаў, набывае вянец славы.

— Гэта праўда, — згадзіўся Дон-Кіхот. — Зачыні, сябра, дзверы і пасведчы, што я тут рабіў на тваіх вачах, менавіта: як ты адчыніў клетку льва, як я яго чакаў, а ён не вышаў; як чакаў яго я зноў, а ён зноў не вышаў і зноў лёг. Большага я не абавязаны рабіць. Зачыні дзверы, а я дам нашым уцекачам знак вярнуцца, каб яны з тваіх вуснаў пачулі пра гэты мой учынак.

Вартаўнік львоў так і зрабіў, а Дон-Кіхот, прымацаваўшы да кап’я хустку, якой ён выціраў сабе твар ад тварожнага дажджу, пачаў клікаць уцекачоў. Убачыўшы сігнал белай хусткі, Санчо сказаў:

— Няхай заб’юць мяне, калі мой пан не перамог дзікіх звяроў, бо ён нас кліча.

Усе спыніліся і, супакоіўшыся крыху ад свайго сполаху, наблізіліся да фургона. Калі яны апынуліся каля яго, Дон-Кіхот сказаў возніку:

— Запражэце зноў вашых мулаў, брат, і працягвайце