Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/335

Гэта старонка не была вычытаная

турнірах у прысутнасці дам. Але прыгажэй за ўсіх іх вандроўны рыцар, які па пустынях шукае небяспечных прыгод, каб набыць вялікую славу. Прыгажэй вандроўны рыцар, які дапамагае ўдаве ў якім-небудзь пустынным месцы, чымся прыдворны рыцар, гуляючы з маладой дзяўчынай у горадзе.

— Сен’ёр Дон-Кіхот, — адказаў дон Дыего, — усё, што ваша міласць сказала і зрабіла, нібы ўзважана на вазе самога розуму. Я ўпэўнены, калі-б усе статуты вандроўнага рыцарства згубіліся, дык знайшлі-б іх у грудзях вашай міласці, як у сапраўдным іхнім схове і архіве. Але тым не менш, паспяшайце, каб хутчэй даехаць да майго дома, дзе ваша міласць адпачне ад вялікай працы.

— Лічу запрашэнне ваша за вялікую ласку і гонар, сен’ёр дон Дыего, — адказаў Дон-Кіхот.

І, прышпорыўшы коней, яны каля двух гадзін пасля поўдня даехалі да дома дон Дыего, якога Дон-Кіхот зваў рыцарам Зялёнага Плашча.


РАЗДЗЕЛ XVIII
Пра тое, што здарылася з Дон-Кіхотам у доме рыцара Зялёнага Плашча

На пярэднім двары дома дона Дыего дэ-Міранда знаходзіўся вінны склеп, устаўлены мноствам гліняных гладышоў. Гэтыя гладышы былі з Табосо і зноў напомнілі рыцару яго зачараваную і ператвораную Дульсінею. Глыбока ўздыхнуўшы і сам не прыкмеціўшы, што гаворыць, Дон-Кіхот ускрыкнуў:

— О, табоскія гладышы, напомніўшыя мне салодкі прадмет вялікага майго душэўнага гора!

Гэтыя словы пачуў паэт-студэнт, сын дона Дыего, вышаўшы разам з маткай прыняць гасця. Маці і сын былі здзіўлены, убачыўшы фігуру рыцара. Сышоўшы з Расінантэ, Дон-Кіхот з вялікай ветлівасцю падышоў да сен’ёры, просячы даць яму руку для пацалунку, а дон Дыего сказаў: