Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/338

Гэта старонка не была вычытаная

перайсці на сцежку вандроўнага рыцарства, каб у момант зрабіцца імператарам.

Зноў бацька і сын здзівіліся блытаным словам Дон-Кіхота, а таксама настойлівасці і ўпартасці, якія ім цалкам валодалі ў справе пошукаў яго няшчасных прыгод.

Абмяняўшыся яшчэ раз ветлівасцямі, Дон-Кіхот і Санчо паехалі на Расінантэ і Шэрым.


РАЗДЗЕЛ XIX,
у якім апавядаецца прыгода закаханага пастуха, а таксама і іншыя цікавыя падзеі

Дон-Кіхот яшчэ недалёка ад’ехаў ад дома дона Дыего, як сустрэў двух студэнтаў і двух сялян, ехаўшых на аслах.

Як студэнты, так і сяляне здзівіліся, убачыўшы ў першы раз Дон-Кіхота, і яны паміралі ад жадання даведацца, хто гэты чалавек, так не падобны да астатніх людзей. Пакланіўшыся ім і даведаўшыся, што яны едуць туды, куды і ён, Дон-Кіхот запрапанаваў ім сябе ў спадарожнікі.

Ён паведаміў ім, што ён — вандроўны рыцар і едзе шукаць прыгоды ва ўсіх частках свету; сказаў ён ім таксама, што імя яго — Дон-Кіхот Ламанчскі, а прозвішча „Рыцар Львоў“. Для сялян усё гэта было тарабарскай граматай, але студэнты адразу заўважылі, што з мазгамі Дон-Кіхота справа дрэнная. Тым не менш адзін з іх сказаў:

— Калі вы, сен’ёр рыцар, не едзеце па раней вызначанаму шляху, дык паедзем з намі. Вы ўбачыце адно з лепшых і самых багатых вяселляў.

Дон-Кіхот запытаў, ці не вяселле гэта якога-небудзь прынца.

— Не, — адказаў студэнт, — гэта вяселле селяніна з сялянкай. Ён — самы багаты ва ўсёй той мясцовасці, яна — самая прыгожая, якую калі-небудзь бачылі людзі. Вяселле святкуюць на лузе. Нявесту завуць Кітэрыя Прыгожая, а жаніха яе — Камачо Багаты; ёй восемнаццаць год, яму дваццаць