Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/340

Гэта старонка не была вычытаная

Скажы мне, жывёла, што ведаеш ты пра цвікі і пра колы, або пра што-б там ні было?

— Калі мяне не разумеюць, не дзіва, што і мае прыказкі лічаць недарэчнымі, але гэта няважна. Я разумею сябе і ведаю што не сказаў вельмі многа глупства, а толькі вы, ваша міласць, заўсёды кітыкуеце мае словы і мае ўчынкі.

— „Крытыкуеце“ трэ’ было табе сказаць, — паправіў яго Дон-Кіхот, — а не „кітыкуеце“, няшчасны сказіцель добрай мовы!

— Не будзьце такімі патрабоўнымі да мяне, міласць ваша, я-ж не выхоўваўся пры двары і не вучыўся ў Саламанцы, каб ведаць, ці трэба дадаць або выкінуць якую-небудзь літару ў маіх словах. Наогул, вельмі многа людзей, якія наконт тонкай гутаркі таксама невысока лятаюць.

Між тым надышоў змрок. Раней як яны даехалі да сяла, усім ім здалося, што каля сяла неба засеяна бязлікімі бліскучымі зоркамі. Яны пачулі таксама гукі розных інструментаў: флейт, тамбурынаў, кімвалаў, бубнаў і літаўраў. Калі яны пад’ехалі бліжэй, то ўбачылі, што вялікі звод з лісцяў пры ўваходзе ў сяло ўвесь ілюмінаваны агнямі. Музыканты гулялі групамі па гэтай прыемнай мясцовасці, танцуючы, напяваючы песні і граючы на розных інструментах. Адным словам, здавалася, радасць і весялосць бліскаюць у гэтым месцы, прызначаным для святкавання вяселля Камачо і хаўтур Басіліё.

Дон-Кіхот адмовіўся заехаць у сяло з той, прычыны, што ў вандроўных рыцараў у звычаі лепш спаць пад адкрытым небам, як у населеных месцах.

З усходам сонца Дон-Кіхот падняўся і паклікаў Санчо, які ўсё яшчэ спаў.

— О, ты, шчаслівейшы з усіх смяротных, — сказаў Дон-Кіхот, — ты спіш, спакойны духам, чараўнікі не ганяюцца за табою, чараўніцтвы не палохаюць цябе. Спі, кажу я і скажу яшчэ сотню разоў: да бесперапыннага дбання не прымушае цябе рэўнасць да тваёй дамы, твайму сну не перашкаджаюць клопаты пра незаплочаныя даўгі або думка