Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/346

Гэта старонка не была вычытаная

даецца, бо, калі вынуць меч з раны, Басіліё адразу памрэ. Апамятаўшыся крыху, Басіліё слабым голасам сказаў:

— Калі-б ты, жорсткая Кітэрыя, у гэтую цяжкую, апошнюю хвіліну майго жыцця захацела даць мне сваю руку… Калі-б ты зрабілася маёю жонкаю, вар’яцтва маё знайшло-б сабе апраўданне… Дзякуючы яму я дасягнуў-бы шчасця быць тваім.

Пачуўшы гэтыя словы, поп сказаў параненаму, каб ён лепш паклапаціўся аб паратунку сваёй душы, чымся пра асалоду цела. Але Басіліё адказаў, што ён ні за што не паспавядаецца, покуль Кітэрыя не дасць яму сваю руку, паабяцаўшы зрабіцца яго жонкаю; толькі гэтая радасць замацуе яго сілы і дасць яму мажлівасць паспавядацца.

Пачуўшы просьбу паміраючага, Дон-Кіхот падтрымаў яе, зазначыўшы, што просьба гэтая справядлівая, і што яе лёгка выканаць: для сен’ёра Камачо не менш гонару атрымаць прыгожую Кітэрыю ўдавой харобрага Басіліё, як атрымаць яе з рук бацькі. Тут усё зводзілася толькі да таго, каб Кітэрыя прамовіла сваё „так“, якое не будзе мець далейшых вынікаў, паколькі шлюбным ложам гэтага вяселля з’явіцца магіла.

Камачо, здзіўлены і засаромлены, не ведаў, што рабіць. Але сябры Басіліё неадступна ўпрашалі яго не супярэчыць Кітэрыі аддаць руку Басіліё, каб не загінула яго душа.

Тады ён сказаў:

— Калі Кітэрыя захоча даць руку Басіліё, я не супярэчу ёй, бо гэтым я адтэрміную толькі на некалькі хвілін выкананне майго жадання.

Халодная і нерухомая, як статуя, стаяла Кітэрыя і не магла прамовіць ні слова. Але поп сказаў ёй, каб яна хутчэй вырашала, бо рыхтуючыся пакінуць цела, душа Басіліё ўжо блукае на яго вуснах і няма часу чакаць доўгіх рашэнняў.

Тады прыгожая Кітэрыя, не кажучы ні слова, падышла да таго месца, дзе ляжаў Басіліё з ужо заплюшчанымі вачыма. Ён шаптаў скрозь зубы імя Кітэрыі, і, як відаць,