Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/350

Гэта старонка не была вычытаная

трох дзён за кошт маладых. Выявілася, што ў Басіліё не было папярэдняй умовы з прыгожай Кітэрыяй адносна прытворнага паранення ім сябе. Гэта была хітрасць Басіліё, пра якую ён паведаміў толькі некаторым з сваіх сяброў, каб яны маглі своечасова падтрымаць яго ашуканства.

— Нельга называць ашуканствам тое, — сказаў Дон-Кіхот, — што мае на ўвазе благародную мэту, а злучыць шлюбам двух закаханых — самая высокая мэта. Але пры гэтым нельга забываць, што найвялікшы вораг, якога мае каханне, гэта — голад і бесперапынная беднасць, бо каханне ёсць уся радасць, весялосць і шчасце.

Гэтае і яшчэ многае іншае прапаведваў Дон-Кіхот з мэтаю прымусіць Басіліё кінуць практыкаванні ў талентах, якія даюць яму толькі славу, але не даюць грошай. Шаноўны бядняк, маючы прыгожую жонку, мае скарб. Прыгожая і добрадзейная жонка, муж якой бедны, заслугоўвае быць увенчанай лаўрамі перамог і пальмамі ўрачыстасці. Сама па сабе прыгожасць прываблівае жаданне ўсіх, хто яе бачыць; як на ласую прывабу, накіроўваюцца да яе багатыя арлы і іншыя высокалётныя птушкі; але калі да такой прыгажосці далучаецца яшчэ і беднасць, дык нават каршуны, груганы і іншыя драпежныя птушкі нападаюць на яе.

— Вазьміце пад увагу, разважлівы Басіліё, — закончыў Дон-Кіхот, — што, па думцы аднаго мудраца, на ўсім свеце існуе ўсяго толькі адна добрая жанчына. З гэтай прычыны ён раіў кожнаму думаць і быць упэўненаму, што гэта адзіная добрая жанчына — яго жонка і такім чынам быць шчаслівым.

Усё гэта Санчо чуў і падумаў:

„Калі я скажу што-небудзь разумнае па сутнасці, сен’ёр мой звычайна гаворыць, што я мог-бы ўзяць у рукі кафедру і ісці прапаведваць па ўсім свеце, а калі ён пачынае нанізваць выслоўі, ён не толькі мог-бы ўзяць у рукі кафедру, але дзве на кожны палец і пайсці па ўсіх пляцах прапаведаваць, што каму патрэбна. А я ад душы думаў, што ён можа ведаць толькі тое, што тычыцца яго рыцарства; выходзіць,