Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/354

Гэта старонка не была вычытаная

каля васьмідзесяці сажняў вяроўкі, дык адчулі цяжар. Нарэшце, пры дзесяці сажнях яны добра ўбачылі Дон-Кіхота, і Санчо радасна ўсклікнуў:

— Калі ласка, сен’ёр мой, а мы ўжо думалі, што вы засталіся там!

Дон-Кіхот не адказаў ні слова. Выцягнуўшы яго зусім, яны ўбачылі, што вочы яго заплюшчаныя, як у спячага. Яны палажылі яго на зямлю, развязалі і пачалі моцна трэсці. Толькі пасля досыць доўгага часу ён апамятаўся, пацягваючыся, нібы прачнуўся пасля глыбокага і доўгага сна.

Аглянуўшыся вакол, ён сказаў:

— Нашто пазбавілі вы мяне самага салодкага відовішча, якога ніводзін смяротны не бачыў? О, няшчасны Мантэсінос! О, цяжка паранены Дурандартэ! О, няшчасная Белерма!

Санчо і стрыечны брат са здзіўленнем слухалі словы Дон-Кіхота, а потым папрасілі яго расказаць, што ён бачыў у тым пекле.

— Пеклам называеце вы яго?! — запытаў Дон-Кіхот. — Не называйце яго так, бо ён не заслугоўвае гэтага, як вы зараз і ўбачыце.

Ён папрасіў, каб яму далі чаго-небудзь паесці, бо ён адчувае голад. Усе селі і грунтоўна падмацавалі свае сілы, пасля чаго Дон-Кіхот пачаў апавядаць.


РАЗДЗЕЛ XXII,
адкрываючы дзівосныя рэчы, пра якія харобры і адважны Дон-Кіхот расказаў, нібы ён бачыў іх у глыбокай пячоры Мантэсінос

Было каля чатырох гадзін пасля поўдня, калі Дон-Кіхот пачаў сваё апавяданне наступным чынам:

— На дванаццатым або чатырнаццатым сажні глыбіні ў гэтым падзямеллі ёсць выемка, дзе можа змясціцца вялікі воз, запрэжаны муламі. Гэтую выемку я ўбачыў, калі ўжо стаміўся і мне абрыдла спускацца ўніз, не маючы пэўнай дарогі перад сабой. Таму я рашыў увайсці ў гэтае паглыб-