Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/359

Гэта старонка не была вычытаная

— А вы, сен’ёр мой, елі што-небудзь за ўвесь гэты час? — запытаў стрыечны брат.

— Ні адаой крошкі не было ў мяне ў роце, — адказаў Дон-Кіхот.

— А зачараваныя ядуць?

— Не, не ядуць, хаця людзі думаюць, што ў іх растуць ногці, барада і валасы.

— Можа зачараваныя спяць, сен’ёр? — запытаў Санчо.

— Вядома, не.

— Сюды, дарэчы, — сказаў Санчо, — падыходзіць прыказка: скажы мне, з кім ты сябруеш, і я скажу табе, хто ты такі. Ваша міласць сябравала з зачараванымі, якія не ядуць і не спяць, і што-ж тут дзіўнага, калі і вы не елі і не спалі. Прабачце мне, міласць ваша, калі я скажу, — узяў-бы мяне чорт, — што ніводнаму вашаму слову не веру.

— Як не верыце? — усклікнуў стрыечны брат. — Няўжо сен’ёр Дон-Кіхот хлусіць? Калі-б нават і захацеў гэта зрабіць, у яго не было-б часу скласці столькі хлусні.

— Я і не думаю, каб мой пан хлусіў.

— А што-ж ты думаеш? — запытаў Дон-Кіхот.

— Я думаю, што гэты сен’ёр Мерлін, які зачараваў столькі людзей там унізе, начыніў і вам галаву ўсім гэтым глупствам.

— Усё гэта магло-б быць, Санчо, — адказаў Дон-Кіхот, — каб тое, што я расказаў, я не бачыў сваімі ўласнымі вачыма. Але што скажаш ты, калі я паведамлю табе, што я бачыў там трох сялянак, скачучых, як козы, па дзівосных тых лугах. У адной з іх я апазнаў Дульсінею Табоскую, а ў астатніх двух — тых сялянак, з якімі мы гутарылі ў час ад’езду з Табосо. Я запытаў Мантэсіноса, ці ведае ён іх. Ён мне адказаў, што не ведае, але мяркуе, што гэта якія-небудзь знатныя зачараваныя сен’ёры. Яны толькі некалькі дзён назад з’явіліся на гэтых лугах.

Калі Санчо пачуў усё гэта, яму здалося, што ён або звар’яцее, або памрэ ад смеху. Ведаючы праўду адносна