Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/363

Гэта старонка не была вычытаная

Маючы перад сабой аудыторыю з Дон-Кіхота, стрыечнага брата, Санчо Панса і гаспадара, расказчык пачаў так:

— У мястэчку, якое знаходзіцца ў чатырох з паловаю мілях ад гэтага заезджага двара, здарылася, што ў мясцовага рэхідора[1] ў выніку хітрасці і ашуканства адной яго служанкі загінуў асёл. Хаця рэхідор скарыстаў усе мажлівыя захады, каб знайсці яго, але асла не знайшлі.

Тыдні праз два другі рэхідор з таго-ж мястэчка сказаў першаму рэхідору: — Дайце мне, кум, узнагароду: ваш асёл знайшоўся! — Дам вам яе ахвотна, кум, але скажыце, дзе знаходзіцца мой асёл? — У лесе на гары. Хацеў я яго ўзяць і прывесці да вас, але, калі я падышоў да яго, ён уцёк і схаваўся ў самым гушчары лесу. Калі хочаце, пойдзем з вамі ўдвух шукаць яго. — Вы мне зробіце вялікую ласку, — адказаў гаспадар загінуўшага асла. Абодва рэхідоры пехатою, узяўшы адзін аднаго пад руку, накіраваліся ў лес. Але асла яны там не знайшлі. Тады рэхідор, які яго бачыў, сказаў другому: — Слухайце, кум, мне прышла ў галаву бліскучая думка. Я ўмею вельмі добра крычаць па-аслінаму. Калі-ж і вы хоць трохі ўмееце гэта, лічыце, што асёл ужо знойдзены. — У гэтым мастацтве, — сказаў другі рэхідор, — я не адступлю ні перад кім, нават перад самім аслом. — У такім выпадку, ідзіце па адным баку лесу, а я па другім, і такім чынам мы абыйдзем і даследуем увесь лес. Час ад часу вы крычыце па-аслінаму, і я буду рабіць тое-ж самае; асёл нас пачуе і адкажа нам, калі ён толькі ў лесе. На гэта гаспадар загінуўшага асла адказаў: — Ваша выдумка надзвычайна добрая і зусім вартая вялікага розуму!

Абодва яны па ўмове разыйшліся ў розныя бакі.

Здарылася так, што амаль у адзін і той-жа час і той і другі, зараўлі па-аслінаму. Кожны з іх, уведзены ў памылку крыкам другога, пабег шукаць асла, думаючы, што гэта крычыць ён.

Сустрэўшыся з таварышом, гаспадар асла запытаў: — Хіба

  1. Рэхідор — старшыня, член гарадскога кіраўніцтва.