Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/369

Гэта старонка не была вычытаная

асалоду, я расстаўлю тут мой тэатр марыянетак і бясплатна пазабаўлю ўсіх прысутных на заезджым двары.

Пачуўшы гэта, гаспадар быў у вышэйшай ступені ўзрадаваны і паказаў маэсе Педро месца, дзе можна было-б расставіць тэатр марыянетак.

Дон-Кіхот быў не вельмі задаволены адгадваннем малпы, бо яму здавалася, што малпе не пасуе адгадваць ні будучае, ні мінулае.

Покуль маэсе Педро ўстанаўліваў тэатр, Дон-Кіхот адышоў з Санчо ў бок і сказаў яму так, каб іншыя не чулі:

— На мой погляд, гаспадар малпы склаў умову, на словах або фармальную, з д’яблам, каб той даў яго малпе гэтую здольнасць. Зрабіўшыся багатым, Педро аддасць сваю душу дэману, на што і разлічвае гэты ўсеагульны вораг чалавецтва. Гэта тым больш мажліва, што малпа адгадвае толькі мінулае і цяперашняе, а веданне д’ябла не можа ісці далей гэтага, бо аб будучыне ён ведае толькі па здагадках, ды і то не заўсёды. Калі-ж гэта так, дык я здзіўляюся, як яшчэ да гэтага часу не ўзялі ў яго прызнанне, чыёй сілай яна адгадвае. Няма сумнення, што малпа гэтая — не астролаг, і яна сваёй хлуснёй і невуцтвам губіць дзіўную ісціну навукі. Я ведаю сен’ёру, якая запытала ў аднаго з вучоных астролагаў, ці зацяжарае і ашчэніцца маленькая пакаёвая сабачка яе і колькі якога колеру прынясе яна шчанят. На гэта сен’ёр астролаг, склаўшы астралагічную фігуру, адказаў, што сучка зацяжарае і прынясе трох шчанят: зялёнага, чырвонага і буланага, але толькі пад той умовай, калі гэтая самая сучка народзіць між адзінаццацю і дванаццацю гадзінамі дня або ночы ў панядзелак або ў суботу. Здарылася-ж так, што праз два дні сучка здохла ад дрэннай работы страўніка, а сен’ёр астролаг займеў славу самага здагадлівага вучонага, як гэга і павінна было быць. А малпа на гэта, вядома, не здольная.

У гэты час да іх падышоў маэсе Педро і запрасіў іх паглядзець на прадстаўленне, да якога ўжо ўсё было падрыхтавана. Дон-Кіхот і Санчо паслухаліся яго і накіраваліся