Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/379

Гэта старонка не была вычытаная

бацькі бакалаўра Сансона Караско, дык атрымліваў у месяц два чырвонцы і, апрача таго, харчы. Не ведаю, колькі мне трэба атрымліваць ад вас, хоць добра ведаю, што ў зброеносцаў вандроўнага рыцара больш справы, як у парабка земляроба. Я-ж атрымліваў увечары цёплую вячэру і спаў у пасцелі. А з таго часу, як служу вашай міласці, я не спаў у пасцелі, выключаючы кароткі час, праведзены намі ў доме дона Дыего дэ-Міранда і Басіліё. Еў я ўвесь час паскробкі сыру і хлебныя скарынкі і піў адну толькі ваду з ручаёў і крыніц.

— Усё, што ты гаворыш, Санчо, праўда. Але-ж колькі па вашай думцы, павінен я заплаціць звыш таго, што вы атрымлівалі ў Томе Караско?

— На мой погляд, — сказаў Санчо, — каб ваша міласць дадала мне яшчэ па два рэалы ў месяц, я-б лічыў, што мне добра плоцяць. Гэта ў лік пенсіі за паслугі мае; што-ж тычыцца дадзенага мне і нявыкананага абяцання ўзнагародзіць мяне губернатарствам вострава, дык было-б справядліва, каб за кошт губернатарства вы дадалі мне яшчэ шэсць рэалаў, што ў агульным склала-б трыццаць рэалаў.

— Вельмі добра! Прапарцыянальна пенсіі, якую вы сабе прызначылі, вылічце, Санчо, колькі я ўсяго вам вінен за дваццаць пяць дзён нашага падарожжа, і заплаціце сабе з сваіх рук.

— О, клянуся маім целам! — усклікнуў Санчо. — Ваша міласць вельмі памыляецца ў сваім разліку. Адносна абяцанага вострава трэба лічыць з таго часу, як ваша міласць упершыню абяцала мне, да цяперашняй хвіліны:

— Колькі-ж часу таму назад я вам абяцаў востраў, Санчо?

— Калі я не памыляюся, напэўна прайшло больш за дваццаць год, на тры дні больш або менш.

Дон-Кіхот ударыў сябе далоняй па ілбу і засмяяўся, кажучы:

— Не прайшло і двух месяцаў з часу нашых раз’ездаў і падарожжа майго ў Сіера-Марэну, а ты кажаш, Санчо, што ўжо дваццаць год, як я абяцаў табе востраў. Ты проста