Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/380

Гэта старонка не была вычытаная

хочаш усе мае грошы ўзяць сабе на пенсію. Калі гэта так, бяры мае грошы, і няхай яны ідуць табе на добрую карысць. Каб пазбавіцца ад такога дрэннага зброеносца, я рады буду застацца бедным і без граша. Але скажы мне, адступнік ад правіл зброеносцаў вандроўнага рыцарства, дзе ты чытаў, каб які-небудзь зброеносец вандроўнага рыцара таргаваўся са сваім панам? Апусціся, нягоднік, баязлівец і пачвара, апусціся ў вялікае мора рыцарскіх гісторый, і тады зразумееш ты, які ты грубы! А цяпер павярні Шэрага і варочайся дахаты, бо ніводнага кроку далей адсюль ты не зробіш са мной. О, стварэнне, больш падобнае на жывёлу, як на чалавека! Цяпер ты пакідаеш мяне якраз тады, калі я прышоў да цвёрдага і канчатковага рашэння зрабіць цябе ўладаром лепшага вострава на свеце! Адным словам, як ты сам казаў мне не раз, мёд не для асла і гэтак далей. Асёл ты і ёсць, аслом і астанешся да канца свайго жыцця!

Санчо глядзеў на Дон-Кіхота, покуль той сыпаў на яго гэтыя папрокі. Адчуўшы такое раскайванне, што слёзы выступілі ў яго на вачах, ён слабым і сумным голасам сказаў:

— Сен’ёр мой, прызнаю, што для таго, каб быць поўным аслом, мне нехапае толькі аднаго хваста. Калі ваша міласць захоча прывесіць яго мне, я палічу, што ён на месцы, і буду служыць вам аслом усе дні майго страшнага жыцця. Выбачце мне, міласць ваша, і вазьміце пад увагу, што ведаю я мала, а калі гавару многа, дык больш ад слабасці, як ад злосці. Але хто грашыць і выпраўляецца, таго прабачыць трэба!

— Я-б здзівіўся, Санчо, каб ты не прымяшаў у сваю гутарку якой-небудзь прыказкі. Ну, добра, прабачаю цябе, толькі з тым, каб ты выправіўся і наперад не быў такім аматарам уласнай выгады. Імкніся пашыраць свой кругагляд і падтрымліваць сябе надзеяй на выкананне маіх абяцанняў.

Санчо адказаў, што ён так і зробіць, хаця-б яму давялося чэрпаць сілу з сваёй слабасці. Хутка яны ўехалі ў тапалёвы гай. Дон-Кіхот лёг каля вяза, а Санчо каля бука. Санчо правёў ноч пакутліва, бо боль ад удараў дубінай