Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/396

Гэта старонка не была вычытаная

нават, што на свеце былі і ёсць вандроўныя рыцары. Што-ж дзіўнага, калі ён нічога не ведае аб рэчах, пра якія ён гаварыў?!

— Можа, — запытаў поп, — вы, брат, той Санчо Панса, якому пан яго абяцаў губернатарства?

— Так, я той і ёсць, — адказаў Санчо. — Я належу да тых, пра якіх гавораць: да добрых прыстаў і сам добрым стаў; і яшчэ: хто да добрага дрэва прыхіляецца, добрым ценем накрываецца. Я прыхіліўся да добрага пана — няхай жыве ён і няхай жыву я! Як у яго не будзе недахопаў у імперыях, так у мяне ў астравах…

— Так, так, сябра Санчо, — спыніў яго герцаг. — Я ад імя сен’ёра Дон-Кіхота прапаную вам губернатарства на адным з належачых мне астравоў, досыць значным.

— Стань на калені, Санчо, — сказаў Дон-Кіхот, — і пацалуй ногі яго светласці за зробленую табе ласку.

Санчо так і зрабіў: але, убачыўшы гэта, духоўнік падняўся з-за стала, страшэнна раззлаваны, і сказаў:

— Клянуся сутанай, надзетай на мне, ваша светласць такая-ж неразважлівая, як і гэтыя два грэшнікі. Аставайцеся, ваша светласць, з імі, але покуль яны будуць у вас, я лічу за лепшае сядзець дома.

Ён кінуў есці і пайшоў; герцаг не вельмі яго стрымліваў і сказаў Дон-Кіхоту:

— Вы, міласць ваша, адказалі яму дасканала! І вы можаце не крыўдзіцца: як не могуць абразіць жанчыны, так не могуць абразіць і духоўныя асобы.

— Зусім правільна, — сказаў Дон-Кіхот, — бо хто не можа быць абражаным, не можа і абразіць нікога. Жанчыны, дзеці і духоўныя асобы не могуць абараняцца, хаця-б іх і пакрыўдзілі; з гэтай прычыны яны не могуць быць абражанымі. Між крыўдай і абразай тая розніца, што крыўду можа зрабіць кожны без таго, каб крыўда ператварылася ў абразу. Напрыклад, да чалавека, стаячага спіной, падыходзіць хто-небудзь ззаду і б’е палкай, але, ударыўшы яго, не чакае, а ўцякае; пацярпеўшы кідаецца за ім, аднак не можа