Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/407

Гэта старонка не была вычытаная

латак у лесе, дзе ўжо быў пададзены багаты абед. Паказваючы герцагіне дзіркі на падраным гарнітуры, Санчо сказаў:

— Каб мы мелі паляванне на зайца ці на маленькіх птушак, напэўна вопратка мая была-б цэлай. Не ведаю, якая прыемнасць чакаць жывёлу, якая можа пазбавіць вас жыцця! Па-мойму, не варта-б прынцам і каралям займацца забавай, якая складаецца з таго, каб забіваць ні ў чым не вінаватую жывёлу.

— Вы памыляецеся, Санчо, — адказаў герцаг, — бо паляванне на драпежных звяроў — занятак з усіх іншых найбольш неабходны для каралёў. Паляванне — падабенства вайны: у ім ёсць і стратэгія, і ваенныя хітрасці, і засады, з тым, каб, не падупадаючы пад небяспеку, перамагчы ворага. На паляванні церпяць вялікі холад, нясцерпную спякоту, праганяюць ленасць і сон, узмацняюць фізічныя сілы. Нарэшце гэта — занятак, які нікому не робіць шкоды, а многім прыносіць прыемнасць. З гэтай прычыны, сябра Санчо, змяніце свой погляд. Калі будзеце губернатарам, абавязкова займіцеся паляваннем.

— Ну, не, — сказаў Санчо, — добры губернатар, як з паламанай нагой, сядзіць дома! Добра было-б, каб да яго прышлі па справе людзі стомленыя, а ён сабе бавіўся ў гэты час у лесе! Такое губернатарства не дабром успамянеш! Сумленна кажучы, сен’ёр, паляванне і розныя забавы больш для гультаёў, як для губернатараў. Я думаю забаўляцца толькі гульнёй у козыры. Добрага плацельшчыка не непакоіць унесены ім залог, і пуза прыводзіць у рух ногі, а не ногі — пуза. Я хачу сказаць, што я буду рабіць тое, што павінен, з добрым намерам, і няма сумнення, я буду губернатарстваваць вельмі добра. А хто не верыць, няхай паложыць мне палец у рот і ўбачыць, ці адкушу я яго, ці не.

— Будзь ты прокляты, Санчо! — усклікнуў Дон-Кіхот. — Ці прыдзе дзень, калі я пачую, што ты будзеш гаварыць без прыказак, разумна і добра. Сен’ёры мае, не слухайце гэтага дурня, а то ён размеле вам душу між двума тыся-