Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/410

Гэта старонка не была вычытаная

сядзенне, занятае шаноўным старцам з даўгой барадой, бялей снегу.

Калі фура дасягнула месца, дзе ўсе яны стаялі, старац падняўся з высокага свайго сядзення і гучна сказаў: „Я — мудры Ліргандэс“. І адразу-ж калясніца паехала далей, а старац не сказаў больш ні слова, за ёй з’явіліся яшчэ дзве калясніцы, якія таксама праехалі каля герцага і герцагіні, Дон-Кіхота і Санчо.

Гэтыя тры калясніцы ад’ехалі на вельмі далёкую адлегласць і там спыніліся. Пасля гэтага спыніўся і абрыдлы рып іхніх колаў. Заместа гэтага пачулася меладычная, прыемная музыка. Санчо вельмі ўзрадаваўся ёй і палічыў яе за добрую адзнаку.

— Сен’ёра, — сказаў ён герцагіні, — дзе музыка, там не можа быць нічога дрэннага.

— Гэта мы яшчэ ўбачым, — сказаў Дон-Кіхот, які чуў усё гэта.

І ён меў рацыю, як гэта высветліцца ў наступным раздзеле.


РАЗДЗЕЛ XXXIII,
у якім працягваецца апавяданне пра зняцце чар з Дульсінеі і паведамляюцца іншыя дзіўныя прыгоды

Хутка пасля гэтага яны ўбачылі, як у такт прыемнай музыцы да іх набліжаецца трыумфальная калясніца, запрэжаная шасцю шэрымі муламі, пакрытымі папонамі з белага палатна. На кожным з гэтых мулаў сядзеў вярхом чалавек увесь у белым, з васковым запаленым факелам у руках. Калясніца была ў тры разы больш за папярэднія, а па баках яе і ўперадзе знаходзілася яшчэ дванаццаць чалавек у белых, як снег, вопратках, усе з палаючымі факеламі ў руках — відовішча, якое адначасова прыводзіла ў здзіўленне і палохала.

У калясніцы сядзела на высокім троне німфа, ахутаная ў тысячы пакроваў са срэбнай тканіны, на якой было бязлікае мноства бліскучых залатых пялёсткаў. Твар яе быў закрыты лёгкім і празрыстым шоўкавым газам; скрозь гэтую