Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/413

Гэта старонка не была вычытаная

толькі есці, вярні далікатнасць маёй скуры, лагоднасць майму сэрцу і прыгожасць твару майму! Зрабі гэта дзеля беднага Дон-Кіхота, душа якога ўжо стала ў яго поперак горла і чакае толькі твайго адказу — суровага або ласкавага, — каб выйсці ў яго з рота, або вярнуцца ў сярэдзіну.

Пачуўшы гэта, Дон-Кіхот памацаў сабе горла і сказаў, звяртаючыся да герцага:

— Клянуся, сен’ёра Дульсінея сказала праўду, бо я адчуваю, што душа ў мяне стаіць упоперак горла, як стрэл арбалета.

— Што вы на гэта скажаце, Санчо? — запытала герцагіня.

— Скажу, сен’ёра, — адказаў Санчо, — тое, што ўжо сказаў — адмаляюся.

— „Адмаўляюся“, хочаце вы сказаць, Санчо? — паправіў яго герцаг.

— Пакіньце мяне, ваша высокасць, — адказаў Санчо, — я цяпер не ў такім становішчы, каб звяртаць увагу на тонкасці: адной літарай больш ці менш. Я зусім збянтэжаны ад гэтых удараў, якія павінны мне даць або я сам павінен сабе даць. Але я хацеў-бы пачуць ад сен’ёры — маёй сен’ёры Дульсінеі Табоскай, — дзе яна навучылася такому спосабу прасіць? Яна патрабуе ад мяне, каб я пасек сабе цела ўдарамі бізуна, і называе мяне пры гэтым „гладышовай душой“, „нягоднікам“, „пачварай“ і цэлай чарадой лаянкі, якую няхай церпіць д’ябал. Можа, цела маё з бронзы, або мне ёсць справа да таго, ці будуць зняты з яе чары або не? Які кошык бялізны, якія сарочкі, хусткі і шкарпэткі, — хаця шкарпэтак я не нашу, — прынесла яна мне, каб зрабіць мяне ласкавым? Зусім нічога, і толькі лаянка за лаянкай, хаця ёй добра вядома прыказка: нагружаны золатам асёл лёгка ўзыходзе на гару, а падарункі прабіваюць скалы; і адно „бяры“ лепш двух „я дам табе“. Тое-ж самае і мой пан, які павінен быць ласкавым да мяне, каб я зрабіўся мяккім, як вата. Замест гэтага ён гаворыць, што ён голага прывяжа мяне да дрэва і падвоіць лік удараў бізуном. Гэтыя пакрыўджаныя сен’ёры павінны былі-б прыняць