Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/424

Гэта старонка не была вычытаная

— Каравул! — крыкнуў Санчо. — Якая справа зброеносцам да прыгод іх сен’ёраў?! Клянуся маім целам, каб яшчэ гісторыкі гаварылі: такі і такі рыцар давёў да канца такую і такую прыгоду з дапамогай такога і такога свайго зброеносца, без якога яму немажліва было-б давесці да канца справу. А яны пішуць сабе проста: Дон-Параліпаменон тры зоркі перамог шэсць страшыдлаў, — і нават не называюць асобы зброеносца, які прысутнічаў пры ўсім гэтым, нібыта яго і не было на свеце. Не, пан мой можа ехаць адзін, а я застануся тут. Можа, калі ён вернецца, справа сен’ёры Дульсінеі будзе далёка наперадзе, бо я маю намер у вольны час надаваць сабе многа ўдараў.

— Тым не менш вам давядзецца праводзіць свайго пана, добры Санчо, — сказала герцагіня, — бо не заставацца-ж тварам гэтых сен’ёр такімі валасатымі з-за вашага непатрэбнага спалоху.

— Зноў закрычу „каравул“, — засупярэчыў Санчо. — Калі-б гэта трэ’ было-б зрабіць для якіх-небудзь дзяўчынак у сіроцкіх прытулках, а столькі перацярпець, каб пазбавіць дуэней ад іхніх барод? Ды няхай буду я прокляты! Лепш хачу бачыць іх усіх з бародамі ад самай вялікай да самай малой, ад самай манернай, да самай вольнай.

— Ну, хопіць, — сказаў Дон-Кіхот. — Санчо зробіць тое, што я яму загадаю, Толькі-б з’явіўся Клавілен’ё і перада мной апынуўся Маламбруно. Няма брытвы, якая з такой лёгкасцю згаліла-б бароды вашай міласці, як меч мой зголіць галаву з плеч Маламбруно.

— Ах! — усклікнула тут Даларыда. — Не ведаю, як мне дзякаваць за вашу харобрасць.

Трыфальдзі сказала гэта з такім пачуццём, што нават вочы Санчо напоўніліся слязмі, і ён амаль парашыў ісці за сваім панам да самага краю свету.

Між тым прышоў час, калі павінен быў з’явіцца славуты конь Клавілен’ё. Дон-Кіхоту здалося, што Маламбруно не спяшаецца пасылаць каня.

Раптам у сад увайшло чатыры дзікуны, захутаныя зялё-