Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/429

Гэта старонка не была вычытаная

Па-другое, табе трэба пазнаць сябе самога, а гэта самае цяжкае пазнанне. Пазнаўшы самога сябе, ты не будзеш пнуцца, як жаба, што хацела параўнацца з валом.

Ганарыся, Санчо, нікчэмнасцю свайго рода і не лічы знявагай гаварыць, што ты паходзіш з сялян, бо, убачыўшы, шо ты не саромішся, ніхто не паспрабуе сароміць цябе.

Калі ты возьмеш з сабой сваю жонку, вучы яе, давай парады і ачышчай ад прыроднай яе грубасці.

Не кладзі ўсю суровасць закона на злачынца.

Калі-б якая-небудзь прыгожая жанчына прышла шукаць у цябе правасуддзя, адвярні позірк свой ад яе вачэй, слых твой — ад яе ўздыхаў і разгледзь добра сутнасць таго, пра што яна просіць, калі не хочаш, каб твой розум патануў у яе слязах і сумленне тваё ў яе ўздыхах.

Апрача таго, ты павінен быць ахайным і стрыгчы сабе ногці, не даючы ім празмерна адрастаць, як робяць некаторыя невукі к Сакава адрастаць, як гэта робяць некаторыя невукі, уяўляючыя, што даўгія ногці надаюць іхнім рукам прыгожасць. Гэты адростак і лішак, які яны не абстрыгаюць, свінскае і страшэннае злоўжыванне.

Не еж ні часнака, ні цыбулі, каб пах не выкрыў твае грубасці. За абедам еж нямнога, за вячэрай яшчэ менш, бо ў майстэрні страўніка выпрацоўваецца здароўе ўсяго цела. Не давай лішку ў напітках, памятаючы, што залішне выпітае віно не хавае тайны і не выконвае абяцанняў.

Не трэба таксама, Санчо, уплятаць у свае гутаркі бязлікую колькасць прыказак, як гэта ты звычайна робіш.

Хаця прыказкі — кароткія навучальныя выслоўі, але ты часта працягваеш так за валасы, што яны здаюцца не столькі выслоўямі, колькі бяссэнсіцай.

— Гэта будзе вельмі цяжка, — сказаў Санчо, — бо я ведаю больш прыказак, як кніга. Яны мітусяцца ў мяне ў роце, калі я размаўляю, і адна з адной б’юцца, каб разам выскачыць адтуль, а язык выкідае першыя, якія трапяць, хаця-б яны і не былі дарэчы. Але я паспрабую наперад гаварыць толькі такія, якія падыходзяць да важнасці маёй пасады, бо дзе багацце ў доме завядзецца, там хутка вячэра па-