Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/435

Гэта старонка не была вычытаная

мятаўшыся, накіравалася разам з сяброўкай да герцагіні паведаміць ёй пра ўсё, што здарылася. Герцагіня вельмі ўзрадавалася гэтаму і парашыла яшчэ зрабіць рыцару жарт. Калі прышоў вечар, Дон-Кіхот знайшоў у сваім пакоі гітару. Ён настроіў яе, адчыніў акно і, прачысціўшы сабе горла, трохі сіплым, хаця і правільным голасам праспяваў раманс, які ён сам склаў і які пачынаўся такім чынам:

Часта магутнасць і сіла кахання
З завесы душу нам зрывае, —
Прыладай ёй служыць гультайства,
Час вольны ёй памагае.
Ёсць адна супроцьатрута
Ад любоўнага тамлення:
Шыць, вязаць, шукаць ў рабоце
І ў занятках выгаення.

Дон-Кіхот праспяваў яшчэ некалькі куплетаў накшталт гэтага, якія слухалі герцаг, герцагіня, Алтысідора і амаль усе слугі замка. Раптам з верхняй галерэі, якая знаходзілася над самым акном Дон-Кіхота, спусцілі вяроўку, на якой было прывешана больш сотні званкоў. Потым скінулі вялікі мяшок, напоўнены кошкамі, у якіх таксама да хвастоў былі прывязаны званкі. Звон і курняўканне рабілі такі страшэнны шум, што нават герцаг і герцагіня, якія выдумалі гэтую прыгоду, былі здзіўлены, а Дон-Кіхот нават быў ахоплены жахам. Тры кошкі ўскочылі праз акно ў пакой і пачалі бегаць тут, як цэлы легіён д’яблаў. Яны гасілі свечкі, гарэўшыя ў пакоі, і бегалі па ім, шукаючы сабе выйсця, Дон-Кіхот ўскочыў, падняў свой меч, пачаў сячы ім па акну і гучна крычаць:

— Вон, злосныя чараўнікі! Вон, зграя ведзьмакоў! Я — Дон-Кіхот Ламанчскі, супроць якога ўсе вашы злыя намеры не маюць моцы.

Потым, павярнуўшыся да кошак, якія бегалі па яго пакоі, ён пачаў біць іх мячом. Яны кінуліся да акна і дзве выскачылі з яго. Але трэцяя кошка, якую ўдары мяча Дон-Кіхота вельмі ўжо цяснілі, скокнула яму на твар і ўчапі-