Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/473

Гэта старонка не была вычытаная

ўзяць мяне на рукі і палажыць поперак або паставіць да якога-небудзь тайнага выйсця з крэпасці, дзе я буду ахоўваць яго гэтым кап’ём або маім целам.

— Ідзіце, сен’ёр губернатар, — сказаў другі, — больш спалох, як гэтыя дошкі, перашкаджае вам хадзіць. Хопіць. Страпяніцеся, бо позна ўжо, і лік ворагаў расце, крыкі робяцца гучнейшымі і небяспека ўзмацняецца.

Пачуўшы гэтыя ўгаворы, бедны губернатар паспрабаваў пайсці, але паваліўся пры гэтым так моцна на зямлю, што яму здалося, нібы ён разбіўся ўшчэнт. Ляжаў ён, як чарапаха, а гэтыя насмешнікі не выказвалі да яго ніякай літасці: пагасіўшы свае факелы, яны пачалі яшчэ гучней крычаць і клікаць да зброі. Адны спатыкаліся аб яго, другія падалі, а быў і такі, які ўскочыў на яго, пастаяў досыць доўга і адтуль, нібы з высокай вартавой вежы, кіраваў, як правадыр, атрадам і гучна крычаў:

— Сюды! Ахоўвайце гэтае выйсце з крэпасці! Зачыніце тыя вароты! Скіньце штурмавыя лесніцы! Нясіце сюды гранаты, гарачую смалу і дзёгаць у катлах з маслам!

Пабіты Санчо, які ўсё гэта чуў і цярпеў, казаў сам сабе:

— О, хоць-бы праціўнік хутчэй авалодаў гэтым востравам, і я быў-бы мёртвым або па-за вялікай гэтай мукай!

Нарэшце, калі ён менш за ўсё спадзяваўся, ён пачуў галасы, крычаўшыя:

— Перамога! Перамога! Праціўнік кінуўся, ўцякаць. Эй, сен’ёр губернатар, падымайцеся, міласць ваша, і ідзіце радавацца з перамогі!

— Падыміце мяне, — жаласным голасам сказаў пабіты Санчо.

Яму памаглі падняцца; апынуўшыся на нагах, ён сказаў:

— Праціўніка, якога я нібыта перамог, няхай прыб’юць мне да ілба. Не хачу падзяляць здабычы ворага, а ўпрашаю каго-небудзь даць мне глынуць віна, бо ўсё перасохла ў мяне ў сярэдзіне.

Яму прынеслі віна, развязалі шчыты, і ён сеў на свой ложак. Ад спалоху і стомы ён абамлеў, але хутка зноў апа-