Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/476

Гэта старонка не была вычытаная

Усё цела яго балела ад нядаўніх пабояў, і, напэўна, дзякуючы гэтаму, ён не меў мажлівасці даехаць у той-жа вечар да замка герцага, хаця знаходзіўся ўсяго ў якой-небудзь поўмілі ад яго. Калі яго заспела досыць цёмная ноч, гэта не вельмі занепакоіла яго. Ад’ехаўшы ў бок ад дарогі, ён меў намер дачакацца раніцы. Але яго няшчаснаму лёсу захацелася, каб ён і Шэры зваліліся ў глыбокую і вельмі цёмную яму, якая знаходзілася між некалькімі вельмі старымі будовамі. Яма была крыху больш як у тры сажні. Санчо апынуўся на дне яе, не атрымаўшы ні раны, ні ўдараў. Ён абмацаў усё сваё цела і вельмі ўзрадаваўся, што ён не разбіўся ўшчэнт. Потым Санчо абмацаў таксама і сцены ямы, каб паглядзець, ці не будзе мажлівасці вылезці адтуль без чужой дапамогі. Але сцены былі гладкія, што вельмі засмуціла Санчо, асабліва, калі Шэры пачаў жаласна і нудна стагнаць, бо ён быў сапраўды ў дрэнным становішчы.

— Ах, — сказаў Санчо Панса, — колькі нечаканых здарэнняў адбываецца на кожным кроку! Учора яшчэ я быў губернатарам вострава, даючы загады сваім слугам, а сёння я пахаваны ў падзямеллі, і няма ніводнага слугі, які прышоў-бы мне на дапамогу. Тут мы павінны будзем загінуць ад голаду, калі мы раней не памрэм: ён — ад удараў і пераломаў, а я — ад гора. Калі-б я памёр на радзіме, прынамсі, ведалі-б, што ніколі Санчо Панса не пакідаў свайго асла, а асёл — Санчо Панса.

Асёл слухаў яго ўсю ноч, але не адказаў ні гукам, — да таго мучыўся і цярпеў бядак. Калі-ж прышоў дзень, Санчо пераканаўся, што вылезці з гэтага калодзежа без чужой дапамогі нельга.

Ён пачаў зноў скардзіцца і крычаць, спадзяючыся, ці не пачуе яго хто-небудзь, але ва ўсёй аколіцы не было ніводнага чалавека, які мог-бы яго пачуць. Вынуўшы з дарожнай торбы кавалак хлеба, Санчо даў яго аслу, і той прыняў яго вельмі радасна.

У гэты час Санчо прыкмеціў з аднаго боку ямы адту-