Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/477

Гэта старонка не была вычытаная

ліну, у якую сагнуўшыся, мог прайсці чалавек. Ён пралез туды і ўбачыў, што ў сярэдзіне было прасторна і светла, бо згары прабіваўся сонечны прамень, які ўсё асвятляў. Убачыўшы гэта, Санчо вярнуўся назад і, узяўшы камень, пачаў адкапваць ім зямлю ў адтуліне, так што хутка асёл лёгка мог прайсці скрозь яе. Узяўшы яго за аброць, ён пайшоў наперад па гэтай пячоры, каб паглядзець, ці няма выйсця з другога боку.

Такім чынам прайшоў ён вялікую адлегласць, калі ўбачыў наперадзе цмянае святло, падобнае на дзённае.

Між тым Дон-Кіхот, усхваляваны і радасны, чакаў вызначанага дня дуэлі, маючы намер выправіць несправядлівасць і крыўду, па-здрадніцку зробленыя дачцы дуэн’і. Ён выехаў аднойчы раніцай, каб папрактыкавацца і падрыхтавацца да бойкі, якая павінна была адбыцца на наступны дзень. Прышпорыўшы Расінантэ, ён паехаў ускочку, і конь нагамі трапіў так блізка да адтуліны пячоры, што, калі-б рыцар не спыніў яго, ён абавязкова зваліўся-б у падзямелле. Пад’ехаўшы бліжэй, ён глянуў, не злазячы з каня, у гэтае бяздонне і раптам пачуў адтуль гучны крык. Уважліва прыслухоўваючыся, ён нарэшце разабраў наступныя словы:

— Ці няма якога-небудзь жаласнага рыцара, які зжаліўся-б над пахаваным жывым грэшнікам і няшчасным скінутым губернатарам?!

Дон-Кіхоту здалося, што ён чуе голас Санчо. Гэта надзвычайна здзівіла яго, і ён, узвысіўшы свой голас, як толькі мог, крыкнуў:

— Хто там унізе? Хто там скардзіцца?

— Хто-ж можа скардзіцца, — пачуўся адказ, — яе не бездапаможны Санчо Панса, губернатар вострава Баратарыя і былы зброеносец славутага рыцара Дон-Кіхота Ламанчскага?

Калі Дон-Кіхот пачуў гэта, яго здзіўленне падвоілася, бо ён парашыў, што Санчо, напэўна, памёр, і душа яго пакутуе тут. Захоплены гэтай здагадкай, ён сказаў: